А я тут :)

Jul 16, 2014 12:37

Даўнавата не пісаў нічога для маіх шаноўных сяброў. Раскажу пра свае нядаўнія прыгоды.
Прыкладна з тыдзень таму ўночы са мной здарылася незвычайнае. Я ўпаляваў кажана! Самага сапраўднага, ага. Размах крылаў - метр! Не, два! Ну, крылаў жа дзве штукі :) Дык вось, заляцела гэта монстра-істота ўночы на балкон. Як здолела, ня ведаю, бо вакно гаспадары пакідаюць адкрытым на шчыліну сантыметраў 5 (баяцца, што я выскачу - знайшлі мне дурнога!). Я адразу прачнуўся і давай лавіць кажанішчу! Злавіў хутка, не думайце, што вялікія каты не спартыўныя. Нават здолеў не патаптаць гаспадара, які на балконе спаў. Паганяў потым пачварыну трахец па хаце і прынёс да канапы, дзе спала гаспадынька, хацеў, каб яна палюбавалася на мой начны пажор. Фіглі, адабралі ў мяне маю ўласналапна здабытую фкусняшку і выкінулі ў вакно. Не хвалюйцеся, паляцела ўверх, а не ўніз. Расчараванне стагоддзя... :(

ласунак, грынпіс, i_like_to_move_it, пічалька, гаспадары

Previous post Next post
Up