Справаздача

Jul 04, 2014 09:16

Гаспадароў не было 5 з паловай сутак. Падвядзем вынікі, што я паспеў зрабіць:

Дзень першы: раскідаў цацкі ў пакоі і скінуў з шафы на кухні хлеб, які сушыўся для нейкіх жывёлак у нейкай вёсцы.

Дзень другі: раскідаў па ўсёй кухні зубачысткі.

Дзень трэці: скінуў з паліцы кніжкі. Адмыслова выбраў бібліятэчныя.

Дзень чацвёрты: вывернуў на падлогу шуфлядкі з бялізнай гаспадароў.

Дзень пяты: павыграбаў напаўняльнік з прыбіральні і паспяхова разнёс на лапах па ўсёй хаце.

Ну і кожны дзень "абнаўляў" кіпцікамі дзверы ў пакой і кладоўку. Блін, да кактусаў не паспеў дабрацца... Куды б тых гаспадароў яшчэ сплавіць?

пічалька, шкоднік, пытанне, гаспадары, помста

Previous post Next post
Up