Пакуль гаспадары б'юцца за вентылятар, я балдзю на балконе. Трэба лавіць момант, а то рэдка мне дазваляюць так тусіць. А вы як ратуецеся ў такое надвор'е?
Ехайце ўжо ў сваё Біздоннае, ага. Колькі заўгодна! Хоць зусім там заставайцеся! Я тут і без вас не прападу. Паглядзім, як вы там без мяне сумаваць і плакаць будзеце. А як прыедзеце, дык можаце нават не старацца вуркатаць і аб мяне церціся, не дарую! І ніякімі фкусняшкамі не задобрыце.
Дзе там якія кактусы? Шпалеры, трапяшчыце! Пакрыўджаны кот ідзе