У 20 км ад Віцебска знаходзіцца вельмі прыгожы сасоннік у якім размясціўся адзін са старэйшых беларускіх санаторыяў: "Лётцы" (працуе з 30-х гг. ХХ ст.). Давайце даследуем яго на прадмет следавання апошнім модным павевам ў мастацтве
( Read more... )
Сакавіцкая адліга вымусіла вылезці з утульнай бярложкі хрушчоўскай двухпакаёўкі ды пачучухаць да цешчы на бліны ў цяпер амаль родны гарадок на Мёрскім возеры:)
З сабой быў узяты Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі 5-ы Вялікі ФЭД-5В з незвычайнай плёнкай redscale.
Ад сёння распачынаю бясконцую рубрыку "Віцебская глыбіня" у межах якой у форме ан-лайн экскурсіі буду знаёміць вас з сваім горадам, яго домікамі, вуліцамі, прадмесцямі, гісторыямі, людзьмі і рознымі цікавосткамі
( Read more... )
Для тых хто ў бронецягніку не ведае: фотаграфаванне на розны хлам рэтрафоцікі ё ломаграфія ў шырокім сэнсе:) Модна гэта было недзе ў 2009-11 гг. Зараз ламографнічаюць толькі асобныя слоўпокі хіпстары, ну і я:)