ЛомаСвет, ЛомаВіцебск, ЛомаЯ...

Jan 22, 2015 16:15

Для тых хто ў бронецягніку не ведае: фотаграфаванне на розны хлам рэтрафоцікі ё ломаграфія ў шырокім сэнсе:) Модна гэта было недзе ў 2009-11 гг. Зараз ламографнічаюць толькі асобныя слоўпокі хіпстары, ну і я:)


Першым маім героем будзе фотаапарат Вилия-Авто.




Вилия-Авто (Мінскага механічнага завода ім. С.І. Вавілава) дасталася мне ад бацькі. У вікіпедыі напісана, што гэтыя фоцікі вырабляліся да 1985 г., але мой экзэмпляр па пашпарту зроблены 17.07.1986. Характарыстыкі: фокусная адлегласць 40, вытрымкі ад 1/30 да 1/250, дыяфрагма ад 4 да 16, праграмны аўтамат які працуе без батарэек(!), 256 колераў і палефанія.

1. 2010 год. Крутыя віцебскія мальцы ламанулі на забітай "шасцёрцы" ў Езярышча з начоўкай. Так я стаў мужчынам ламографамХD


2. Беларуская поўнач. Возера Езярышча (масла Маслянішча)


3. Забыўшыся на фоцік з напалову адшчоўканай плёнкай больш чым на год, выпадкова натрапіў на яго ў шафе. Прыйшлося спешна дабіваць плёнку, таму фотаў усё на свеце: качак у парку Чыгуначнікаў


4. Лесапарк Юр'евую гору


5. Вулачкі горада


6. Часам заносіла далёка: Палац Грабніцкіх у мястэчку Обаль Шумілінскага р-на


7. Кадр за кадрам (р. Віцьба)


8. Плёнка за плёнкай (касцёл св. Варвары)


9. На плёнцы захоўваліся розныя цікавосткі (грандканьён на Дзвіне)


10. Беларускі трэш


11. Галоўныя выбітнасці роднага гораду


12. І канешне баянныя паштовачныя відарысы


На гэтым пакуль што ўсё, але працяг будзе. У наступнай серыі: кашэрная ламаграфічная Смена 8м!

архітэктура, вилия-авто, Юр'евая гара, Віцебск, царква, Віцьба, Езярышча, трэш, Дзвіна, сабор, Обаль, касцёл, лома

Previous post Next post
Up