Горад Віцебск напрацягу ўсёй сваёй тысячагадовай гісторыі быў важным гандлёва-транспартным вузлом. І калі да сяр. 19 ст. галоўнай гандлёвай артэрыяй была рака Дзвіна, то ў другой палове пазамінулага стагоддзя грузы панесла ўжо другая рака - чыгунная.
( Read more... )
Сакавіцкая адліга вымусіла вылезці з утульнай бярложкі хрушчоўскай двухпакаёўкі ды пачучухаць да цешчы на бліны ў цяпер амаль родны гарадок на Мёрскім возеры:)
З сабой быў узяты Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі 5-ы Вялікі ФЭД-5В з незвычайнай плёнкай redscale.
Будынак канца ХІХ ст. на вул. Праўды, 5 (былой Бухарынскай, 10) доўгі час стаяў у ненадта прывабным для аб'екта такой значнасці стане. І вось нядаўна размовы пра яго рэмонт перайшлі ў справу.
Знайшоў у сваім "архіве" два здымачкі 50-х гадоў вёскі Курына невядомага аўтарства. Хаця яны і не надта старыя, але ўсё ж такі ўнікальныя, бо нашым вёсачкам не надта шчасціла трапляцца ў аб'ектыў, асабліва калі ў іх не было якіх-небудзь гісторыка-культурных дамінант.
На youtube з'явіўся вельмі цікавы, хоць і кароткі ролік 1974 г. на якім можна бачыць Віцебск пасля святочных добраўпарадкаванняў у пазітыўным і негатыўным сэнсе. Відэа будзе цікава не толькі віцебскафілам, але і корчааматарам:)
Знайшоў у сямейным альбоме такі здымачак сярэдзіны 50-х. Пра Магілёў анічагусенькі не ведаю, быў там толькі 4 гадзіны ў цэнтры (прыехалі і ўехалі на віцебсім дызелі). Будынак захаваўся?
( Read more... )
Здымак 50-х г., таму гэты "іншаземны пепелац" адразу кідаецца ў вочы. Думаю самы настаяшчы Жук, але магу памыляцца, бо бачна не надта добра. Не, Hanomag 1300 (1,3 Liter) (1939 - 1941)
( Read more... )
Аднойчы ў пачатку восені ўніверсітэцкія заняткі скончыліся рана, і я замест таго, каб скіравацца дадому, пайшоў у адваротным кірунку асабліва нікуды не зварочваючы. За мэту сабе паставіў дайсці да "віцебскіх Курапатаў": ляснога масіву паміж в-мі Паляі і Вароны.