Будынак канца ХІХ ст. на вул. Праўды, 5 (былой Бухарынскай, 10) доўгі час стаяў у ненадта прывабным для аб'екта такой значнасці стане. І вось нядаўна размовы пра яго рэмонт перайшлі ў справу.
І хоць беларуская рэстаўрацыя, як руская рулетка, застаўляе сэрцы неабыякавых небяспечна тахікардзііць, але мы будзем спадзявацца, што новых паверхаў тут не дабудуюць, дзвярных праёмаў не праламаюць...
Зразумела ў срокі пазначаныя на шыльдзе рэстаўратары не ўкладуцца. Фінансы ж як заўсёды спявалі рамансы.
Крыху гісторыі. Да нацыяналізацыі савецкай уладай будынак належаў дырэктару акцыянернага таварыства "Віцебскі трамвай" І.В. Вішняку.
У студзені 1919 г. у будынку святочна было адчынена Народнае мастацкае вучылішча. Цырымонію узначальваў упаўнаважаны Калегіі па справах мастацтва ў Віцебскай губерніі Марк Шагал, які стаў адным з выкладчыкаў установы (разам з Іегудам Пэнам, Казімірам Малевічам і інш.).
Пасля гэтага за кароткі перыяд Другога Беларускага Рэнесансу тут дзейнічаў цэлы шэраг мастацкіх устаноў. Галоўнай з якіх канешне з'яўляецца знакамітая на ўвесь свет творчае аб'яднанне "УНОВИС" начале з Казімірам Малевічам.
Вось такія справы:)