Могілкавыя каплічкі з ваколіц Шаркаўшчыны

Apr 07, 2015 13:21

Паступова прырадняюся да Заходняй Беларусі: мая жонка паходзіць з Шаркаўшчынскага раёну, таму перыядычна вагон Віцебск-Друя адвозіць нас у гэтыя цудоўныя і новыя для маёй усходняй свядомасці мясціны. Усядзець жа ў хаце я не магу: фотаапарат свярбіць!:)
Нажаль ніякіх грунтоўна-манументальна-сакральных збудаванняў ля цэнтра сельсавета Станіславова не маецца. Глобус Беларусі казаў толькі пра адну маленечкую каплічку ў в. Жданы. Але за некалькі маіх вандровак іх колькасць атрымалася павялічыць да трох.



Як бачна з мапы на данны момант у даследаванай лакацыі мураваныя каплічкі сустрэты на могілках у кожнай вёсцы. З цягам часу будзем прабірацца ўсё далей і далей:)


Капліца №1 знаходзіцца ў в. Станіславова і з'яўляецца самай цэлай з усіх. Бачна, што пры добраўпарадкаванні могілак сельсавет выдзеліў грошы і на каталіцкую бажніцу.


Першая капліца на Глобусе была памылкова аднесеная да в. Жданы. Дзякуючы чаму ў Жданах намі была знойдзеная Капліца №2 - большая па памерах, цікавейшая па архітэктуры, горшая па стане.


Капліца №3 знаходзіцца на іншым беразе Дзісны ў в. Васюкі. Яна хаваецца ў кустах і яўна не карыстаецца павагай аправаслаўленага насельніцтва. Па архітэктуры нагадвае першую, толькі не атынкавана.


Калі ўзведзены бажніцы мясцовыя не памятаюць. Па архітэктуры і цэгле вызначыць складана - з аднолькавым поспехам іх можна аднесці як да дарэвалюцыйных, так і да крэсовых. Што думаюць знаўцы крэсаў і шаркаўшчын?:)

Жданы, архітэктура, капліца, Станіславова, Васюкі, знаходкі, крэсы

Previous post Next post
Up