Пра вершы Васіля Быкава

Feb 27, 2015 16:11



Кожны раз як бачу ці чую жарт пра вершы Васіля Быкава ў ва мне абураецца "яшфілолах!":)
Чаму? Ды таму што В. Быкаў як кожны нармальны беларус творчы чалавек пісаў вершы, прынамсі спрабаваў, і гэтаму ёсць неабвержны доказ: словы самога пісьменніка.

А. Адамовіч: А паэзію любіў? Чытаў?
В. Быкаў: Паэзію не чытаў і не любіў.
А. А.: І на памяць не ведаў?
В. Б.: І на памяць не ведаў.
А. А.: Што, ні Пушкін, ні Лермантаў не ўвашлі ў цябе?
В. Б.: Не, не. І беларускіх нават не ведаў. [...] Я, канешне, вучыў і ўсё такое, але цягі ў мяне да паэзіі не было абсалютна ніякай.
А. А.: Значыць, і сам не пісаў?
В. Б.: Можна сказаць, што не пісаў. Праўда, аднойчы спрабаваў. Нават, ну, проста гэта быў такі перыяд, можа, адну вясну, накрэмзаў пару вершаў. Вельмі кепска, тады я гэта зразумеў...

Так што факт напісання вершаў быў, вось толькі факт чытання іх кімсці вельмі сумніўны:)

Васіль Быкаў, філалохія, літаратурнае, трэш

Previous post Next post
Up