Корпаемся неяк на кухні, чуем - на вуліцы нехта гучна круціць Паплаўскую з Ціхановічам. Адзін сьпеў, другі, трэці... Быў выйшаў ва двор - не, не круцяць, вунь яны стаяць, яна зьлева, ён правей, сьпяваюць Фелічыту па-беларуску.
З нагоды самага папулярнага з каталіцкіх сьвятаў у нашай краіне - нагадваю, што касьцёл сьвятога Валянціна ёсьць у Смалявічах. Таму, калі хто сапраўды мае патрэбу ў ягоным заступніцтве - чым дасылаць попкі з ружовай паперы, дык лепей рвануць у тыя Смалявічы на парафіяльнае сьвята. :)