З нагоды самага папулярнага з каталіцкіх сьвятаў у нашай краіне - нагадваю, што касьцёл сьвятога Валянціна ёсьць у Смалявічах. Таму, калі хто сапраўды мае патрэбу ў ягоным заступніцтве - чым дасылаць попкі з ружовай паперы, дык лепей рвануць у тыя Смалявічы на парафіяльнае сьвята. :)
Здымак - (с)
Александр Скачек Малітва да святога Валянціна
Святы Валянцін, апякун закаханых. Ты, які, рызыкуючы жыццём, абвяшчаў евангельскае пасланне супакою, які, праз мучаніцтва, прынятае з любоўю, перамог усе сілы абыякавасці, нянавісці і смерці, выслухай нашыя малітвы. Перад абліччам падзелаў у свеце дапамажы нам заўсёды любіць неэгаістычнай любоўю, каб сярод людзей мы былі вернымі сведкамі любові Бога.
Няхай ажываюць у нас любоў і давер, якія дазволяць пераадольваць жыццёвыя перашкоды. Просім цябе, апякуйся намі перад Богам, які з’яўляецца крыніцай любові і ўсёй прыгажосці, які жыве і валадарыць на вякі вечныя. Амэн.
(с)
catholic.by Вось так, шаноўныя, са сьвятам.
:))