Год раптам пачаўся з нумізматычных набыткаў - атрымаў у падарунак навюткую беларускую манету са славутым князям Астрожскім, а Ню-Ёркскі кўотэр зьявіўся ўвогуле выпадкова. Калі што - манеты калі й збіраю, дык па прынцыпе "па адной манетцы з кожнай краіны".
Былі каталіся днямі па ваколіцах, кветачак крыху прывезьлі, няшмат - пяць кветак розных на здымку. Усе тутэйшыя, ніякіх галяндзкіх дзівосаў, усе пры дарозе сарваныя, а хто усе пяць пазнае, га? :)