Корпаемся неяк на кухні, чуем - на вуліцы нехта гучна круціць Паплаўскую з Ціхановічам. Адзін сьпеў, другі, трэці... Быў выйшаў ва двор - не, не круцяць, вунь яны стаяць, яна зьлева, ён правей, сьпяваюць Фелічыту па-беларуску.
Джерело:
Узда - выбранае На здымку (пстрыкабельным), ад права ды ўлева:
- гледачы, кожны з якіх заплаціў за квіток дабрачыннага канцэрту на карысьць шматдзетных сем'яў
- уласна Паплаўская з Ціхановічам на сцэне пад сінявым казырком
- наперадзе ды зьлева - халяўшчыкі, якія зажалі свае грошы, але прыйшлі паслухаць за так
Канцэрт быў зладжаны па ініцыятыве пробашча Узьдзенскай парафіі Ўзвышэньня сьвятога крыжа а. Дзяніса і дабрачыннай арганізацыі Caritas у Беларусі і пры падтрымцы мясцовых уладаў і выступоўцаў. Здымак зроблены ад нашай хаты.