Гэта ж трэба, амаль два дні без перапынку лье дождж. Напэўна, выліваецца ўсё тое, што накапілася за перыяд той неверагоднай спёкі, якая была напачатку жніўня. Абяцаюць, што такім будзе ўвесь тыдзень. Самы час развітацца з летам і ўспомніць, што яно прынесла.
У такое надвор'е я не магу ні працаваць, ні адпачываць. Як выявілася, на вуліцы на сонцы мне таксама нельга знаходзіцца. Застаецца толькі трываць і чакаць, пакуль гэтая пякельная спёка спадзе.
Ох, як дастала гэткая спёка! Чацвёрты дзень пад невыноснымі промнямі сонца - і я ўжо дрэнна адчуваю, што адбываецца навокал. Некалькі дзён таму хацеў лета, але такое надвор'е, ну яго ў азадак! Як Вы змагаецеся з такім пеклам?