У такое надвор'е я не магу ні працаваць, ні адпачываць. Як выявілася, на вуліцы на сонцы мне таксама нельга знаходзіцца. Застаецца толькі трываць і чакаць, пакуль гэтая пякельная спёка спадзе.
Ох, як дастала гэткая спёка! Чацвёрты дзень пад невыноснымі промнямі сонца - і я ўжо дрэнна адчуваю, што адбываецца навокал. Некалькі дзён таму хацеў лета, але такое надвор'е, ну яго ў азадак! Як Вы змагаецеся з такім пеклам?
За амаль тры поўныя дні паміж мною і маім суседам (астатнія раз'ехаліся па дамах) па інтэрнатаўскім пакоі не прагучала ніводнага слова. Вось такое суседзтва. Слава небу, з' яджаю з гэтага пекла.