"Абы не было вайны". Светапогляд беларусаў і ўкраінцаў у прыказках і прымаўках: ці ёсць розніца?

Apr 24, 2014 20:16

Я такі выкладваю гэты даклад.
Але я папярэджваю адразу і тлустым шрыфтам пра тое, што гэта не зусім навукова, занадта публіцыстычна, можа быць і не зусім аб'ектыўна, і ўвогуле гэта правакацыя :) Тут бы яшчэ тое-сёе дапісаць, тое-сёе скараціць, падмацаваць тэарэтычна, дапоўніць украінскім матэрыялам - тады б выглядала больш пераканаўча, хаця высновы ( Read more... )

Украіна, філолаг блін

Leave a comment

Comments 16

wasserstrahl April 24 2014, 18:04:50 UTC
Цікава, дзякуй)

Дарэчы, пра ўкраінцаў я таксама сустракаў падобныя разважанні --- наконт адсутнасці дзяржаўнага вопыту, хатаскрайнасці і гатоўнасці ваяваць выключна за ўласныя "бурачкі", ну і схільнасці да анархіі як скутку ўсяго гэтага. А яно ўнь як атрымалася...

Reply

znikla April 24 2014, 19:03:08 UTC
Калі ласка :)

Зразумела, што і мы не пальцам робленыя, і ў нас былі розныя паўстанні раней і г.д., таму мо я перабольшыла, не ведаю. Зразумела, што і ўкраінцы не пагалоўна героі і змагары, і менталітэты ў нас блізкія, і хатаскрайнасці ў вас хапае. Тым не менш маем што маем. А наконт паняцця сваёй краіны - я рэальна нідзе ў беларускіх прыказках гэтага не знайшла (хаця я не ўсе, вядома, перагледзела крыніцы, але многа). А ў вас гэта ёсць.

Reply

wasserstrahl April 24 2014, 20:48:30 UTC
Цікава. Далей можна доўга разважаць, чаму так, але гэта ўжо хіба зусім іншая гісторыя)

Reply

znikla April 24 2014, 19:11:03 UTC
І так, дзякуй за станоўчую ацэнку :) І за перапост.

Дарэчы, вось вы перапосцілі, а я зразумела, што напісала "папярэджваю тлустым шрыфтам", і так тлустым шрыфтам і не вылучыла )) Можаце там сабе паправіць, калі не ўпадлу :)

Reply


(The comment has been removed)

znikla April 24 2014, 19:07:37 UTC
Садоўская, якая ў нас прынцэса парэміялогіі і фразеалогіі, сказала, што ў мяне неаб'ектыўныя высновы, бо а) выбарка матэрыялу нерэпрэзентатыўная, бо ўкраінскія крыніцы не суадносныя па аб'ёме і статусе з беларускімі, б) ўкраінскую мову я прафесійна не вывучала і таму не магу цалкам кампетэнтна з ёй працаваць і г.д. І што ў яе, маўляў, студэнты пісалі работы па канцэпце радзімы ў прыказках і прыходзілі да іншых высноў (не, дык бьеларусы радзіму любяць, вось толькі што для іх радзіма?..). Часткова яна мае рацыю, але толькі часткова. А ўвогуле асабліва пытанняў не было. Усё ж зразумела ) Ды і ведаеш як, усе стараюцца каб хутчэй, каб час не займаць.

Reply

wasserstrahl April 24 2014, 20:50:49 UTC
"ўкраінскую мову я прафесійна не вывучала і таму не магу цалкам кампетэнтна з ёй працаваць"
*facepalm* Яны хочуць пячатку кашэрнасці ад тутэйшага раввіната ці што?! Што ўвогуле патрэбна беларусу для кампетэнтнае працы з украінскай мовай?

Reply

znikla April 24 2014, 21:17:00 UTC
Ну і няхай. Іншыя сказалі, што ніякіх праблем тут быць не можа, бо ўкраінская мова беларусам выдатна зразумелая, і спецыяльна вывучаць яе, каб параўноўваць факты яе парэміялогіі з беларускімі, няма ніякай неабходнасці.

Reply


euga April 24 2014, 19:54:23 UTC
> Вайна каму вяроўка, а каму дойная кароўка.

Усё людзі даўно ведаюць. "Уловка 22" згадалася.

Reply

znikla April 24 2014, 20:13:11 UTC
Само сабой. Беларусы мо і памяркоўныя, але каб народ дурны быў - такога нідзе не знойдзеш. Толькі калі прапагандай абалваніць, але ў старыя часы тэлебачання не было :)

Reply


vital_rudak April 25 2014, 09:47:55 UTC
Та не фігня, нават зачытаўся.
Нехта і ў нас у Полацку яшчэ пісаў на тэму радзімы ў прыказках беларусаў, але ў электронным выглядзе фіг знойдзеш.

Reply

znikla April 25 2014, 14:17:48 UTC
Ну дзякуй, тады я задаволены :)

Тэма ўвогуле папулярная, так што канечне.

Reply


veragodna May 3 2014, 06:33:15 UTC
А навуковы кіраўнік што сказаў? :)

Reply

znikla May 3 2014, 10:31:06 UTC
Ды нічога пакуль, яна наогул не ў курсах была. У мяне тут усё складана з навуковымі кіраўнікамі. Я ж на завочнае перайшла, і давялося ісці ў іншы семінар, да іншага выкладчыка. Вось я буду з ёй пісаць дыплом па прыказках. Але яшчэ нават не пачалі працаваць, толькі абмеркавалі трохі, і ўсё. А гэты артыкул я пісала без кансультацый.

Reply


Leave a comment

Up