Яшчэ раз пра тэрміналогію

Aug 29, 2011 12:07

Пра старажытныя паганскія збудаванні ўжо было:  http://zmicierbielapol.livejournal.com/91183.html

Таксама ў нас часта блытаюць паняткі "святы", "сакральны", "культавы" у дачыненні да шанаваных прыродных аб'ектаў. Нібы і сінанімічныя, але сэнс крыху адрозніваецца. Для тлумачэння дазволю сабе працытаваць урывак з артыкула У. Лобача "Сакральная ( Read more... )

святая крыніца, камяні, прошча, гісторыя

Leave a comment

Comments 19

jakub_v August 29 2011, 09:35:21 UTC
Ужываючы пэўныя словы мы культывуем стаўленне да іх.
Словы "сьвяты" і "Свяцілішча" маюць эмацыйную афарбоўку, дэманструюць стаўленне. А "сакральны", "культавы" - кніжныя тэрміны. Так людзі не гавораць - толькі навукоўцы :)

Reply

zmicierbielapol August 29 2011, 09:48:15 UTC
Ну да. Я нярэдка бачыў людзей, якія на сцягнутыя ў шэраг камяні з поля казалі з шчырай верай, што гэта капішчы/свяцілішчы. Вось яны пасля паўсюль культывауюць стаўленне Каму такое трэба?

І так гавораць далёка не толькі навукоўцы. Сам імі ў пастах увесь час карыстаешся) Я ўжо не кажу пра СМІ. Увесь час блытаюць паняткі, а народ усё паглынае.

Reply

jakub_v August 29 2011, 10:02:25 UTC
ну дзякуй за параўнанне
не пераканаў
я ўжываю, бо я ж таксама "даследчык". вось атрымаю дыплом, зраблю пару салідных публікацый і тожа буду "навукоўцам". ў адпаведных тэкстах я больш сухі. Але ў размоўнай практыцы лічу недастаткова паважлівым святое месца называць "культавым аб'ектам" а бога - "міфалагічным персаанажам".

Reply

zmicierbielapol August 29 2011, 10:11:25 UTC
Гэта не параўнанне, а прыклад, які з кожным днём пашыраецца

Reply


(The comment has been removed)

zmicierbielapol August 29 2011, 09:53:05 UTC
Ладна з гэтым. Мне больш важным было звярнуць увагу на розніцу паняткаў "святы" і "культавы"

Reply

(The comment has been removed)

zmicierbielapol August 29 2011, 10:18:57 UTC
Можна пагадзіцца. Адзінае што ў нас любяць успрымаць за святое тое, што ім не было. Як у галаву цюкне. Таксама не трэба выключаць таго, што "святое" месца не патрабавала культу, арганізацыі, а было каштоўным само па сабе, як узор перапачатковай чысціні.

Reply


Leave a comment

Up