Класіфікацыя паганскіх культавых мясцін

Aug 23, 2011 16:18

З  нагоды абмеркаванняў:   http://jakub-v.livejournal.com/97273.html і  http://kryviec.livejournal.com/551264.html?thread=1#t6887776

Вырашыў выкласці агульнапрынятую археалагічную (гістарычную)класіфікацыю паганскіх культавых мясцін, якой у нас карыстаюцца, а таксама Расіі з Украінай. Не ўсё ў ёй дасканала, ёсць пытанні, калі пачынаць прыкладваць на тутэйшую глебу ды глыбока разважаць, аднак яна лагічна. Распрацавана была вядомымі даследчыкамі паганскіх культавых помнікаў І. П. Русанавай і Б. А. Цімашчуком. Заснавана яна пераважна на канструктыўных асаблівасцях помніка.

Класіфікацыя:

1) Аб’екты натуральнага (прыроднага) паходжання, у стварэнні якіх удзел чалавека быў мінімальны. Гэта камяні, часам крыху падпрацаваныя, дрэвы, гаі, крыніцы, пагоркі і г.д.

2) Культавыя месцы - ямы ці пляцоўкі, якія былі створаны чалавекам для ахвярапрынашэнняў з нейкай нагоды, а затым пакінутыя.

3)Асноўным відам культавых помнікаў з’яўляюцца ўласна свяцілішчы - месцы сталых маленняў і ахвярапрынашэнняў, на якіх меўся аб’ект ушанавання - ідал. Свяцілішчы падзяляюцца на некалькі тыпаў:

а. Капішчы - круглыя пляцоўкі з ідалам у цэнтры, абмежаваныя раўчуком ці сістэмай асобных ям;
б. Малыя гарадзішчы-свяцілішчы - такія ж круглыя пляцоўкі, абгароджаныя валам і ровам;
в. Драўляны пабудовы, унутры якіх стаялі ідалы - храмы;
г. Гарадзішчы-сховішчы, якія служылі адначасова і культавым мэтам, мелі асобныя культавыя аб’екты;
д. Вялікія культавыя цэнтры, якія спалучалі ўсе тыпы свяцілішчаў, культавых мясцін і шанаваных прыродных аб’ектаў.

4) Пахавальныя курганы таксама адносяць да аднаго з відаў культавых помнікаў, тым больш што планы шматлікіх курганоў блізкія да культавых пляцовак-капішчаў, ды й самі курганы з’яўляліся сямейнымі свяцілішчамі.

Паводле: Русанова И.П., Тимощук Б.А. Языческие святилища древних славян. М., 2007. С. 24 - 25.

Ёсць тут заўвагі (асабліва ў правамернасці некаторых назваў), але такая класіфікацыя дазваляе вельмі добра апісваць культавыя помнікі. Таксама яна не ўлічвае этнакультурныя, бо заснавана на канструкцыі. Пакуль працуем над сваёй, ёй можна карыстацца, галоўнае каб правільна)

паганства, гісторыя

Previous post Next post
Up