Яшчэ раз пра тэрміналогію

Aug 29, 2011 12:07

Пра старажытныя паганскія збудаванні ўжо было:  http://zmicierbielapol.livejournal.com/91183.html

Таксама ў нас часта блытаюць паняткі "святы", "сакральны", "культавы" у дачыненні да шанаваных прыродных аб'ектаў. Нібы і сінанімічныя, але сэнс крыху адрозніваецца. Для тлумачэння дазволю сабе працытаваць урывак з артыкула У. Лобача "Сакральная геаграфія Беларускага Падзвіння (па матэрыялах этнаграфічных даследаванняў ПДУ)": "Размова ідзе пра аб’екты т.зв. “сакральнай геаграфіі”, пад якімі мы разумеем элементы прыроднага ландшафту, якія ў калектыўнай фальклорнай памяці суадносяцца з іншасветам і яго прадстаўнікамі ў іх міфалагічнай праекцыі, і выразна супрацьпастаўляюцца сферы прафаннага (чалавечага). Такім чынам, катэгорыя “сакральнае” не заўсёды тоесная катэгорыі “святы, свяшчэнны” і аб’ектам сакральнай геаграфіі ў роўнай ступені могуць з’яўляцца як “святая крыніца”, так і “чортава балота”. Амбівалентнасць тэрміна “сакральны” вынікае і з яго пачатковага сэнсу: лац. sacer, святы, свяшчэнны, але адначасова і прысвечаны падземным багам, пракляты, закляты. З другога боку, выкарыстанне вызначэнняў “святы” і “культавы”, як сінанімічных, у дачыненні да прыродных аб’ектаў, што займаюць адметнае месца ў народнай міфалогіі прасторы, таксама падаецца не заўсёды апраўданым. Шэраг крыніц, камянёў і асабліва азёр маркіруюцца ў фальклорнай традыцыі як сакральна вылучаныя, “святыя” (Богавы, Чортавы, Перуновы) паводле свайго надзвычайнага паходжання, але ў рэлігійна-рытуальныя практыкі вясковай грамады ня ўключаны, г.зн. іх сакральны патэнцыял не актуалізуецца ў межах каляндарнага года пасродкам пэўных культавых дзеянняў..." .

Коратка будзе так: не кожны "святы" аб'ект з'яўляецца культавым, як і не кожны культавы аб'ект - святы.

Цалкам чытаць артыкул тут: http://www.countrysite.spb.ru/Library/belarus/sacral_dvina.htm

святая крыніца, камяні, прошча, гісторыя

Previous post Next post
Up