У нядзелю адбылася выправа на Вялейшчыну, у якую мяне ласкава запрасілі прадстаўнікі "Уфакома". За што ім дзякуй! Пабачылі шмат цікавага, многае даўно зацелася паглядзець, напрыклад, нарэшце пабываў у Сцебяраках. За дзень аб'ездзілі нямала вёсак, спачатку самі, а пасля да нас далучыўся Аляксандр Зайцаў, якому таксама вялікі дзякуй за экскурсію! Прыемна было пазнаёміцца. Асноўнай мэтай выправы былі камяні з малымі ямкамі, аднак акрамя іх нямала пабачылі. Таксама і самому атрымалася зрабіць невялікія, але прыемныя знаходкі: парасончык на надмагіллі і драўляную слупавую каплічку. Дакладней кажучы, каплічка-слуп была вядома раней, але, як казаў сп. Зайцаў, рэшткі надпіса на ёй ніхто да мяне не бачыў.
У в. Цынцавічы на могілках была выяўлена паваленая драўляная слупавая каплічка. На ёй захаваліся выразанымі даты і літары: "18** год", а зверху над гэтай дата 1926. Таксама прасочваюцца сляды літар.
Таксама ў Цынцавічах ёсць такі крыж з фартушкамі
У ваколіцах в. Студзёнка ёсць тры валуны з ямкамі. Прамалёўка аднаго з іх выглядае так:
Побач з адным з гэтых валуноў, ляжыць перавернуты камень з чашападобным паглыбленнем, магчыма, ахвярны ці зерняцёрка. Шкада, што ўсе яны сцягнуты з поля
Ля в. Кузьмічы раней былі акамянелыя валы з аратым, але міліяратары іх знішчылі. Застаўся толькі адзін вол, якога сцягнулі з свайго месца
І напрыканцы я побач з валуном з ямкамі
Справаздача, але тут далёка не ўсё)