Як бы мы спраўлялі Дзяды на Марсе?

Nov 06, 2016 22:12

Як бы мы спраўлялі Дзяды на Марсе? Вось такое пытанне нядаўна пачуў. І паспрабую паразважаць на гэтую тэму. Пытанне зусім не вар’яцкае і не дзівацкае. Я ўпэўнены, што праз пэўны час, у перспектыве яно будзе актуальным. Калі паглядзець, то ўжо сёння ўсё мацней гучыць тэма калоній на Месяцы ці Марсе, і падобныя ідэі рана ці позна рэалізуюцца. Ды і ( Read more... )

космас, народны каляндар, паганства, свята, ДЗЯДЫ, традыцыя

Leave a comment

Comments 2

bulbaed November 6 2016, 21:17:40 UTC
цікавая футуралогія! нейкія гэтыя піянеры-астранаўты зусім архаічныя, насуперак усім канонам "касмічных опер"))
"індаеўрапейскае грамадства сёння з’яўляецца галоўным рухавіком засваення касмічнай прасторы" - іранцы і таджыкі падзякавалі за прызнанне іх заслуг, тайканаўты пакрыўджана прышчурыліся, а габрэі хорам гукнулі "Ой-вэй!"
А для хрысціяніна, што святкуе Дзяды, усё прасцей: той свет - трансцэндэнтны да ўсяго сусвету, таму што Нясвіж, што Грайфсвальд, што Марс ад яго роўна далёкія і блізкія, таму ўсё, што практыкавалася на Зямлі, мае той жа сэнс і дзе заўгодна (хіба што цікава,якім календаром будуць адмяраць 2 чысло і першую суботу лістапада)

Reply

zmicierbielapol November 6 2016, 21:27:51 UTC
Верна кажаш. Магу толькі заўважыць, што нягледзячы на разуменні "той свет - трансцэндэнтны да ўсяго сусвету", і хрысціяне, і паганцы, усё роўна фармулююць нейкія геаграфічныя кропкі, рэальныя ці ўяўныя, дзе размяшчаецца Вырай, дзе жыве Бог, дзе Пекла. Таму пры захаванні таго ж сэнсу і мадэлі (пра што я таксама кажу), будзе змяняцца сістэма каардынат.

У тым ліку і каляндарная. Не будуць адмяраць 2 лістапада ці першую суботу. Гэта актуальна ў нашай сістэме, у нашым клімаце, нашых сезонах, гаспадарцы. А там ужо не. Там будзе іншае. Некаторыя варыянты, на чым можа грунтавацца вызначэнне свята, агучыў у тэксце.

Reply


Leave a comment

Up