Вярхоўны бог: Дзіевас / Бог

Aug 16, 2016 19:03

Пачынаю серыю допісаў, якія будуць прысвечаны багам, якіх ушаноўвалі на землях Беларусі. Бо часта пытаюцца, а што ў нас было, калі не было таго, пра што звычайна ў сеціве пішуць. Каб не паўтарацца, буду збіраць паціху патрэбную інфармацыю. Неяк ужо рабіў допіс з разважаннямі пра ЯрылуАдразу трэба падкрэсліць, што нельга казаць пра існаванне ( Read more... )

паганства, паданні, гісторыя

Leave a comment

Comments 9

bulbaed August 16 2016, 17:19:34 UTC
Цікава!
Але ці можна атаясамліваць (ці экстрапаляваць) звесткі з познесярэднявечных крыніц пра балцкае паганства на раннесярэднявечнаыя вераванні славянскіх (ці славянізаваных) тутэйшых жыхароў? І як аддзяліць што менавіта ў Бога з фальклорных збораў ад адзінага хрысціянскага Бога, розных паганскіх бостваў і гіпатэтычнага Дзіеваса?

Reply

zmicierbielapol August 16 2016, 18:04:01 UTC
Тут не зусім экстрапаляцыя. Адзначаецца, што тыпалагічна і функцыянальны Бог у беларускіх паданнях дакладна адпавядае Дзіевасу ў літоўскіх паданнях. Увогуле, гэта быў адзін і той жа бог. Толькі па невядомых прычынах славяне адыйшлі ад агульнавядомага індаеўрапейскага імя вярхоўнага боства і вынайшлі новае для яго. Праўда ў Слове пра паход цьмяна згадваецца нейкі Див. Так і германцы перайшлі на Gott. Падобная сітуацыя і ў многіх іншых індаеўрапейцаў. Dyeus яшчэ ў старажытныя часы сыходзіць у цень.

Як аддзяліць? Параўнаць кананічныя тэксты з фальклорнымі. Усё што не з кананічных тэкстаў - тое народнае, запазычанае хрысціянствам з паганства. Пра гэты ёсць працы. У тым ліку і пра ўплыў паганства на іканаграфію, на архітэктуру, абраднасць і т.п.

Розныя паганскія багі на вобраз Бога не ўплывалі. Амаль дакладна можна сцвярджаць. Добра прасочваецца, што хрысціянамі падбіраліся адпаведныя персанажы. Каб не моцна адрознівалася, так прасцей вучыць. Розныя паганскія боствы ўплывалі на вобразы розных святых.

Reply

bulbaed August 17 2016, 10:22:30 UTC
"што не з кананічных тэкстаў - тое народнае" - ці не завялікае спрашчэнне?
Кананічныя дагматычныя тэксты пакідалі шмат пытанняў, і хрысціянская думка, асабліва ў заходнім хрысціянстве, не стаяла на месцы. не кажучы пра ерасі, і ў афіцыйным вучэнні шмат што змянялася. АЫдносна позна ўзнік культ Дзевы Марыі (няўжо і Дзева-Дзіевас?) і яе ікон, новых святых (той жа Ян Непамук, якога кананізавалі ў 18 ст і які стаў досыць папулярным святым, абаронцам ад навадненняў - няўжо і яго пад нейкага паганскага бога "заточвалі"?). Схаласты шмат чаго навыдумлялі. Ну і рух з вучонай культуры ў народную, як і геаграфічнае распаўсюджанне ідэй і сюжэтаў на прастанародным узроўні ніхто не адмяняў. Прынамсі адносна майго палявання на вядзьмарак мне гэта робіцца больш і больш відавочным.

Reply

bulbaed August 17 2016, 10:23:55 UTC
(і так, нешта я занастальгаваў па нашых даўніх абшчажных дыскусіях!)

Reply


bulbaed August 16 2016, 19:21:04 UTC
То бок, Дзіевас - гэта кшталту першаснае боства, што стварае свет і іншых багоў? Кшталту Урана? Ці проста вярхоўнае боства, як Зеўс ці Пярун Уладзіміравага пантэона?
І наконт адкідання кананічнага дзеля высвятлення паганскага - ці дакладна? Адзначаюць жа быццам і ўплывы ерасяў, кшталту маніхейства (здаецца, розныя дуалізмы як Белабог-Чарнабог), не кажучы пра іншыя магчымыя ўплывы, асабліва ў нашай кантактнай зоне.
Як з чортам - ім у фальклоры, па маіх назіраннях, каго толькі не называюць - ад праціўніка Бога-стваральніка да якой хтанічнай кікімары ці жыдоўскага хапуна

Reply

zmicierbielapol August 16 2016, 19:41:20 UTC
Так, выглядае, што першаснае боства, Творца. Ці адзін з творцаў. Увасабляе неба. Бог-Бацька ( ... )

Reply


bulbaed August 16 2016, 20:02:00 UTC
У прынцыпе, выглядае лагічна ў рамках прынамсі чытаных мной сучасных хрысціянскіх аўтараў аб палемічным сцверджанні Старога Запавету - маўляў, Бог Маісея (а значыць, Бог Ізраіля, а таксама і Новага Запавету) - не проста местачковы родавы бог Аўраама, Ісаака і Якава, але тое самае першаснае боства, якое язычнікі вызнаюць, але лічаць otiosus. Ціпа місіянеры задвігалі славянскім паганцам, што ўсякія велесы - проста хітрыя чэрці, што падманваюць цёмных людзей (гл. ПВЛ), а хрысціянскі Бог - той самы Бог-Дзіевас. Праўда, не шукаў і не ведаю, ці ёсць гэта ідэя ў сярэднявечных крыніцах з Русі ці Візантыі...
Але што скажаш тады пра фальклорнага чорта? канкрэтнае боства? напластаванні розных? ці розныя боствы і духі пад адным імем?

Reply

zmicierbielapol August 16 2016, 20:53:35 UTC
Не ведаю, ці ёсць канкрэтна тая ідэя, пра што ты пішаш, але ў сярэднявечных крыніцах нешта падобнае прасочваецца. Напрыклад, звесткі Пракопія Кесарыйскага (6 ст. пра славянаў): "Они считают, что один только бог, творец великий, является владыкой над всем, и ему приносят в жертву быков и совершают другие священные обряды". Але пры гэтым "Они почитают и реки, и нимф, и всякие другие божества, приносят жертвы всем им и при помощи этих жертв производят и гадания ( ... )

Reply


Leave a comment

Up