Вярхоўны бог: Дзіевас / Бог

Aug 16, 2016 19:03

Пачынаю серыю допісаў, якія будуць прысвечаны багам, якіх ушаноўвалі на землях Беларусі. Бо часта пытаюцца, а што ў нас было, калі не было таго, пра што звычайна ў сеціве пішуць. Каб не паўтарацца, буду збіраць паціху патрэбную інфармацыю. Неяк ужо рабіў допіс з разважаннямі пра ЯрылуАдразу трэба падкрэсліць, што нельга казаць пра існаванне ( Read more... )

паганства, паданні, гісторыя

Leave a comment

zmicierbielapol August 16 2016, 20:53:35 UTC
Не ведаю, ці ёсць канкрэтна тая ідэя, пра што ты пішаш, але ў сярэднявечных крыніцах нешта падобнае прасочваецца. Напрыклад, звесткі Пракопія Кесарыйскага (6 ст. пра славянаў): "Они считают, что один только бог, творец великий, является владыкой над всем, и ему приносят в жертву быков и совершают другие священные обряды". Але пры гэтым "Они почитают и реки, и нимф, и всякие другие божества, приносят жертвы всем им и при помощи этих жертв производят и гадания".

На падобнае намякае і Гедымін: "Хрысціяне шануюць Бога свайго па-свойму: русіны па-свойму, палякі па-свойму, а мы шануем Бога па нашаму звычаю".

А пра чорта...Чорт яго ведае))) Усё адразу: і напластаванні, і канкрэтнае боства і розныя духі.
Як магу ўяўляць з таго, што маем на сёння напісанага, спачатку прататып чорта - гэта "другі бог", які ўдзельнічае ў стварэнні свет. Першы бог пасля адказвае за неба, а другі - зямля, падземны свет. У пэўнай ступені яны ўзаемадзейнічаюць, у тым ліку праз суперніцтва. Пасля таго, як вылучаецца на першае месца Грымотнік, з'яўляецца "асноўны міф" пра барацьбу Грымотніка з хтанічным супернікам (Велес-Волас, Вяльняс, Чорт). Дарэчы, у нашым фальклоры ёсць сюжэты, дзе замест Грымотніка змагаецца проста Бог. Пасля на гэта накладваецца вобраз Сатаны, суперніка Бога. І "другі бог" становіцца д'яблам. З улікам рагатага вобраза хтанічных духаў (Пан), то выводзіцца "класічны" вобраз нячысціка. А далей ужо ішло развіццё вобраза з напластаваннямі. У пэўны момант "другі бог" высокага пантэона зліўся з хтанічным персанажам ніжэйшай міфалогіі. Магчыма, гэтага ніжэйшага і звалі ад пачатку Чортам.

Літоўскі даследчык Велюс (адпаведнае прозвішча:)) цікава пісаў, што вяльняс/чорт - гэта Целявель з "пантэона" Міндоўга. Корань "вель" ёсць. Але Целявель называецца кавалём, які па загаду Перуна зрабіў Сонца. Але нічога дзіўнага. Можа і так. Бо тут можна прыгадаць бога-каваля ў грэкаў - Гефест, вобраз якога таксама паўплываў на "іканаграфію" еўрапейскага чорта - у пячоры, кульгавы, звязаны з полымям, матыў "скінуты ўніз з Алімпа". Гефест робіць Грымотніку Зеўсу маланкі (як Целявель Сонца). Так і скандынаўскі бог-каваль Вёлунд, ад якога паходзіць Воланд, д'ябал.

Reply


Leave a comment

Up