Дуб "Мінтус"

Apr 06, 2013 14:35

У ваколіцах в. Рашотнікі (раней Стоўпня ІІ) Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці расце старажытны волат - дуб "Мінтус". Ён пануе ў гэтым лесе ўжо 5 стагоддзяў! Дуб адметны яшчэ тым, што на ім захавалася бортнае знамя. Больш пра гэты дуб мне даведацца не атрымалася ( Read more... )

сімвалы, лес, паганства, дуб, традыцыя

Leave a comment

Comments 7

ilnur April 6 2013, 13:34:41 UTC
У звязку з бортным знаменем можна яшчэ ўзгадаць, што Мінтус сустракаецца як прозвішча.

Reply

zmicierbielapol April 6 2013, 13:40:42 UTC
О, сапраўды. Тады ўжо трэба будзе высвятляць этымалогію прозвішча)

Reply


retshyz April 6 2013, 18:25:41 UTC
Менавіта ў Рэчыцкім раёне (па Дняпры) наліма і называюць ментузом, ці яшчэ кажуць "мень"

Reply

zmicierbielapol April 7 2013, 08:15:19 UTC
Вядома. Але бессэнсоўна для дуба. Як тут ужо пракаментавалі, "Мінтус" з улікам наяўнасці бортнага знамя можа быць прозвішчам уладара борці. А далей ужо пытанне этымалогіі прозвішча.

Reply

retshyz April 8 2013, 06:03:33 UTC
Так.

Reply


supron_licvin May 10 2013, 22:21:20 UTC
рыбай "мянтус" у ваколіцах Ліды мясцовыя называюць наліма дагэтуль, калі што

Reply


drygavich July 7 2014, 12:22:06 UTC
Пяць дзён таму я наведаў вёску Рашотнікі (Зараз Стоўпня 2). і Сёння яшчэ знайшліся тамака тутэйшыя (вёска зараз складаецца ўсяго з 8 хат): дзед ды баба, і яшчэ больш маладзейшыя дзядька з цёткай ( ... )

Reply


Leave a comment

Up