Браслаў: у пошуках крэсовай архітэктуры

Sep 17, 2013 13:24

Originally posted by kresy_arch at Браслаў: у пошуках крэсовай архітэктуры
Браслаў за часамі Другой Рэчы Паспалітай быў цэнтрам аднайменнага павету Віленскага ваяводства. Тады ж у 1920-я адміністрацыйны цэнтр горада быў перанесены на захаднюю ўскраіну, дзе было ўзведзена шмат новых будынкаў. Да некаторых з іх прыклаў руку тэарэтык і практык мадэрновай польскай архітэктуры Юльюш Клос. Пад яго кіраўніцтвам у Браславе была пабудавана адна з цікавейшых урадавых калоній Заходняй Беларусі ў так званым "закапанскім" стылі.

1. Калонія на здымку 1930-х:


2. Калонія Ю.Клоса даволі добра захавалася, але на жаль сучасныя беларускія архітэктурныя тэндэнцыі не абышлі яе бокам. Будынак з цэнтра папярэдняга здымка пацярпеў, бадай, больш за астатнія - сайдынг, металапрофіль, поўны камплект. Тут цяпер знаходзіцца браслаўская раённая бібліятэка, а раней быў градскі клюб ці "dom narodowy" у польскай тэрміналогіі:


3. Двухпавярговыя цагляныя шматкватэрнікі захаваліся значна лепш. У бліжэйшым да бібліятэкі зараз знаходзіцца райадзел міліцыі:


4. Адзінае, што будынак падоўжылі ўлева:


5. Другі шматкватэрнік застаўся жылым:


6. Даволі тыповы для 1920-х двухпавярховік са скразным пад'ездам:


7. Лесвічная пляцоўка:


8. Побач з гэтым шматкватэрнікам знаходзіцца сац.адзел райвыканкама:


9. Хутчэй за ўсё, раней гэта была сядзіба старасты:


10. Будынак нагадвае тыповы (typ II-C) "дом старасты", якіх ёсць шмат на Заходняй Беларусі ( напрыклад у Валожыне):


11. Але гэта ўсё мураваныя пабудовы. Класічнымі "закапанскімі" домікамі лічацца драўляныя збудаванні. Іх у браславе два тыпа. Першы, жылы дом на две (ці чатыры) сям'і паводле праекта Юльюша Клоса:


12. Такіх дамоў у Браславе чатыры штукі (і яшчэ чатыры захаваліся ў Глыбокім, але пра іх наступным разам):


13. Гэты тып лёгка адрозніць па высокім даху і стылізаваным сонечным прамяням у цэнтры фасада...


14. ... і па вялікай колькасці вокнаў рознага памеру і канфігурацыі:


15.


16. Апроч жылых дамоў, Клосам былі спраектаваны і два свіраны. У адным з іх зараз месціцца фірмовая рыбная крама:


17. Акрамя уласна урадавай калоніі у Браславе захавалася шмат іншых пабудоў агульнага прызначэння. Самай вядомай з іх з'яўляецца, безумоўна, будынак павятовай адміністрацыі цяпер райвыканкам:


18. На фота 1930-х:


19. Неакласічны порцік з калонамі - характэрная рыса пасляваенный савецкіх райвыканкамаў - у палякаў з'явіўся ўжо ў 1920-я (і хутка знік, выціснуты простакутнымі формамі функцыяналізма):


20. Левае крыло:


21. Правае крыло і від з двара:


22. Зусім недалёка ад адміністрацыі у 1920-я, 1930-я была пабудавана школа (прыклады іншых польскіх школ Заходняй Беларусі тут і тут):


23. Класічны П-вобразны будынак з калонамі...


24. ... і жудасным сайдынгам:(


25. Праз дарогу ад школы скахаваўся ў зарасцях і сайдынгу міжваенны (па віду) асабнячок:


26. Яшчэ адна група пабудоў польскіх часоў знаходзіцца на вуліцы савецкай насупраць сквера. Па-першае, гэта дом дзе зараз знаходзіцца школа мастацтваў, а за савецкім часам месціўся райком партыі:


27. Што тут было ў 1930-я я не ведаю, але мяркуючы па грунтоўнаму каменнаму аздабленню ўвахода нешта афіцыйна-адміністрацыйнае:


28. Від з іншага боку:


29. З двара:


30. Наступны за жоўтым дом па вул.Савецкай аказаўся добра замаскіраваным функцыяналістычным "катэджам" з прыбудовамі пазнейшых часоў (я так думаю):


31. Вось ён у поўны рост (характэрная рыса канструктывізма/функцыяналізма - жалезабетонная агародка на даху, што не нясе ніякай канструктыўнасці/функцыянальнасці, бо агарожвае чамусці толькі палову перыметра):


32. Абшарпаны выгляд з двара:


33. На вуліцы Савецкай, калі ісці на захад за будынак адміністрацыі можна пабачыць цікавую драўляную пабудову, ці то дзіцячы садок, ці то школа-інтэрнат. Я не упэўнены, што гэта міжваенка, але фотку пакіну:


34. Іншая група міжваенных пабудоў сканцэнтравана на вуліцы Садовай уздоўж якой раней праходзіла галіна вузкакалейнай чыгункі. У першую чаргу гэта станцыйны будынак браслаўскай чыгункі:


35. Пра яго ўжо пісалі ў суполцы - Браслав. Станционное здание узкоколейной железной дороги. А спадарыня barsun_life выклала ў сваім ЖЖ фотку вакзала 1930-х з фотархіву Браслаўскага музея:


36. Былы станцыйны будынак бліжэй:


37. Цяпер гэта жылы дом:


38. Трохі далей па вуліцы Садовай месцяцца два тыповых міжваенных аднасямейных дома. Адзін мае больш-менш арыгінальны выгляд:


39. Другі рэканструяваны да непазнавальнасці:


40. Хутчэй за усё гэта рэшткі другой урадавай калоніі, пабудаванай імаверна для чыгуначнікаў, хаця я магу памыляцца:


41. Дарэчы, матывы польскага міжваеннага функцыяналізму прасочваюцца і ў больш сучасных браслаўскіх пабудовах (ці перабудовах):

Браслаў, перапост, kresy_arch, фота, архітэктура, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up