Працягваю збіраць фотаздымкі будынкаў школ, пабудаваных палякамі на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Першая частка па спасылцы:
Польскія школы ў Заходняй Беларусі #1 11. Школа ў в.Дубрава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Пабудова 1930-х:
Школа ў занядбаным стане, абрасла хмызняком. Галоўны ўваход з калонамі:
12. Былая школа ў в.Краснае, Маладзечанскі раён, Мінскай вобласці. Год пабудовы 1939. Будынак знаходзіцца за Красненскай царквой, цяпер тут жылы дом:
13. Школа ў в.Трокенікі, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць. Год пабудовы 1930.
Фота Mariusz Proskień з форума
Pozostałości Polski na Białorusi.
14. Школа ў в.Нарашы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Пабудова 1920-х, 1930-х.
Фота Андрэя Дыбоўскага з
Глобуса Беларусі.
15. Школа ў в.Вішнеўка, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць. Пабудова 1920-х, 1930-х.
Фота Андрэя Дыбоўскага з
Глобуса Беларусі.
16. Сямікласная школа ў г.Вілейка, Мінская вобласць. Пабудова 1920-х,1930-х гадоў. Да нашага часу не захавалася.
Фота Вілейскага краязнаўчага музея з парталу
kraj.by.