Лойкі. Адміністрацыйны будынак былой гміны Баля Велькая

Jul 02, 2013 23:00

Вёска Лойкі знаходзіцца ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. З 1921 па 1939 Лойкі былі цэнтрам гміны Баля Велька Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай. З гэтай нагоды ў 1920-ыя гады тут паўстаў цагляны адміністратыўны будынак у нацыянальным польскім архітэктурным стылі.
Дарэчы, гэта адна з 4-х гмін, што пасля вайны засталіся ў складзе БССР а не адыйшлі Польскай Рэспубліцы разам з Беластоцкай вобласцю (яшчэ тры гміны - гэта гміна Галынка з цэнтрам у в.Галынка, гміна Лабна з цэнтрам у в.Баранавічы (з 2008 г. частка г.Гродна) і гміна Валавічоўцы з цэнтрам у мястэчку Сапоцкін, усе яны знаходзяцца ў Гродзенскім раёне).
Фота Mohorta з форума Pozostałości Polski na Białorusi:




Да нядаўняга часу тут знаходзілася Лойкаўская амбулаторыя. Каму цяпер належыць гэты змрочны будынак (па-мойму тут можна здымаць фільмы жахаў) мне не вядома.
Фота Mariusz Proskień з форума Pozostałości Polski na Białorusi:







Лойкі, закапанскі стыль / styl narodowy, стыль дварковы / styl dworkowy, сучасны фотаздымак, Заходняя Беларусь, адміністрацыйны будынак / budynek admini

Previous post Next post
Up