Наваградскі замак: колькі заўваг да спробаў рэканструкцыі выгляду помніка

Jan 12, 2016 11:15


Наваградскі замак, напэўна, больш чым які іншы вабіць аматараў гісторыі і спадчыны Беларусі і Вялікага княства Літоўскага. І сапраўды, маляўнічыя руіны, што захаваліся да нашага часу, выклікаюць жаданьне ўявіць, як выглядаў помнік. Пры чым помнік кранае як навукоўцаў, так і мастакоў (у тым ліку майстроў 3Д мастацтва). У выніку на цяперашні час мы ( Read more... )

ФАРТЫФІКАЦЫЯ, Наваградак

Leave a comment

Comments 16

bloxer1 January 12 2016, 09:12:55 UTC
Даволі цікава.Дзякуй!

Reply

wouk January 12 2016, 15:38:48 UTC
Дзякуй!)

Reply


yozas_gubka January 12 2016, 11:17:33 UTC
Цудоўны артыкул, вынікі з апошняга абзаца падтрымліваю)

Reply

wouk January 12 2016, 15:38:36 UTC
Дзякуй! Так, мы ўсе радуемся новым рэканструкцыям!!!

Reply


czechowicz January 16 2016, 09:17:20 UTC
"А ў Сташчанюка мы бачым слабую браму ў найбольш небяспечным, г.зн. зручным для атакі месцы. Таму гэты варыянт, на маю думку, трэба адкінуць.

Найверагодней, галоўная брама разьмяшчалася ў Шчытоўцы, што захавалася да нашага часу. І менавіта наяўнасьцю праезда тлумачыцца вялізны пралом у вежы (зрэшты, гэта даўно вядомая ідэя, аўтарства якой я ні ў якім разе не хочу прыўлашчыць):"

А можаце на прывесці прыклады з беларускага абарончага дойлідства, калі брама размяшчалася ў нязручным для атакі месцы? Колькі ведаю ўмацаванняў на Беларусі, ад часоў Русі да Рэнесансу - усе маюць брамы ў зручных месцах.

Reply

wouk January 16 2016, 09:41:20 UTC
Стаўлю Вам у прыклад Стары замак у Гародні.

Да таго ж Вы трохі заблыталіся ў логіцы, ці, магчыма, я дрэнна патлумачыў. Вядома, не ўсе брамы выносілі чорт ведае куды, але іх адпаведна ўмацоўвалі! І, што самае важнае, амаль заўжды мы маем справу зь надбрамнымі вежамі. Думаю прыкладаў для гэтага сьцьвярджэньня Вы і сам ведаеце безьліч. Улічваючы гэты факт падумайце, дзе магла быць брама ў Навагардку.

Reply

czechowicz January 16 2016, 11:31:20 UTC
Навагрудскі замак займае месца былога дзяцінца, таму трэба разгледзіць у першую чаргу падобныя выпадкі ( ... )

Reply

wouk January 16 2016, 11:46:35 UTC
Усе прыведзеныя Вамі прыклады ў прынцыпе адпавядаюць зразумелай логіцы і лагістыцы перамяшчэньня людзей і рэчаў. Брама павернута ў бок шляхоў камунікацый, а зазвычай перад брамай за ровам вядзецца гандаля, а далей - вырастае пасад і так далей расьце паселішча. А цяпер, калі ласка, са згаданых Вамі прыкладаў прыгадайце, ці мелі яны галоўныя брамы без вежаў! Я аб гэтым прасіў Вас падумаць і ў першы раз ( ... )

Reply


z_bulkin February 7 2016, 18:44:08 UTC
Дзякуй за грунтоўны разбор існуючых рэканструкцый. Мушу ўдакладніць, што першая з рэканструкцый нібыта Татарнікава (акварэль) насамрэч выкананая мастаком Міколам Купавам у 2002 г ( ... )

Reply

wouk February 8 2016, 18:26:56 UTC
Дзякуй за добрае слова! Але разбор мой такі даволі павярхоўны ... Пра акварэль - гэта сп. Краўцэвіч паправіў, але зараз з Вашых словаў папраўлю.

Пра згаданыя Вамі рэканструкцыі я чуў! Але, на жаль, у іх я не пабачыў нічога новага ў параўнаньні з тым, што было дагэтуль. Пры гэтым у тэксьце нібыта пісалася "пра вывучэньне помнікаў" перад іх мадэляваньнем. Гэта, па праўдзе, мяне крыху злуе. Бо па факце я не бачу крытычнага ўспрыманьня крыніц, а чарговыя рэплікі з усіх іх недарэчнасьцямі...

Пра т.зв. "старосьцінскі дом" і Шчытоўку як брамы ўсё мала зразумела. Увогуле адсутнічае нейкі глыбокі навуковы матэрыял-распрацоўкі па тэмах х прыцягненьнем усемагчымых крыніц у тым ліку граматнай працы з аналагамі. Такое адчучаньне, што вакол нейкія байкі кружляюць. Я ў прынцыпе таксама тут байкі пабаяў, але трэба грунтоўае вывучэньне помніка. Хочацца спадзявацца, што Мяцельскі, які капае замак нешта цікавае напіша!

Reply


Наваградскі замак: колькі заўваг да спробаў рэканстру swarotwar_1 February 8 2016, 04:31:55 UTC
Предлагаю создать новую реконструкцию Новогрудской Крепости ( ... )

Reply

Re: Наваградскі замак: колькі заўваг да спробаў рэканст wouk February 8 2016, 20:10:49 UTC
Дзякую за грунтоўны каментар і шэраг грунтоўных заўваг! Адказ паспрабую структурыраваць ( ... )

Reply


Leave a comment

Up