Наваградскі замак, напэўна, больш чым які іншы вабіць аматараў гісторыі і спадчыны Беларусі і Вялікага княства Літоўскага. І сапраўды, маляўнічыя руіны, што захаваліся да нашага часу, выклікаюць жаданьне ўявіць, як выглядаў помнік. Пры чым помнік кранае як навукоўцаў, так і мастакоў (у тым ліку майстроў 3Д мастацтва). У выніку на цяперашні час мы
(
Read more... )
У Рагачове - з боку вакольнага горада, на адзінай прамалінейнай магістралі
У Пінску быў абнесены канцэнтрычнымі паўколамі ўмацаванняў, таму тут без варыянтаў
У Берасці - з боку вакольнага горада
У Крычаве - з боку гандлёвай плошчы
У Магілёве - з боку гандлёвай плошчы
У Менску - з боку вакольнага горада
У Оршы - з боку вакольнага горада
У Слуцк - з боку вакольнага горада
У Полацку - з боку Вялікага пасада праз або каля Чырвонай вежы, а таксама з вакольнага горада (Ніжняга замка)
У Гародні - з боку вакольны горада (Ніжняга замка) каля данжона
У Мазыры - з боку вакольнага горада (Ніжняга замка), у які быў адзіны ўезд з боку пасада
У Віцебску - з боку вакольнага горада (Ніжняга замка)
Цяпер разгледзім Новагародак:
два ўзгоркі - Замкавая гара і Малы замак, на якіх сфарміраваліся дзяцінец і вакольны горад. Нават пасля таго як быў узведзены мураваны замак, цяжка ўявіць, што ён з боку ўмацаванага горада тых часоў (вакольнага горада) меў глухую сцяну або толькі малую браму, а меркаваная вялікая брама ў Шчытоўцы была звернута ў нікуды, да балота, дзе і цяпер няма ніякай забудовы.
Reply
Далей, калі ласка, больш глыбока паразважайце над архітэктурай Старога замка ў Гародні, у тым ліку ўлічыце некаторыя мае фантазіі:
https://www.academia.edu/6225236/%D0%92%D0%BE%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D0%9C._%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%82%D1%8D%D0%BA%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%BA%D0%B0_%D1%87%D0%B0%D1%81%D0%BE%D1%9E_%D0%92%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%9E%D1%82%D0%B0_%D1%9E_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%96_Architecture_of_the_Old_castle_in_Hrodna_in_the_Times_of_Vitaut
І ў сувязі са справай Старога замка і на мой погляд вельмі падобнага да яго Наваградскага ўзьнікае пытаньне, наколькі абарончая архітэктура града (дзядзінца) адпавядае архітэктуры мураванага замка? Вы ўпэўнены, што брама не магла пераносіцца? Гэтак сама і ў Наваградку.
Пра ўсе прыведзеныя Вамі замкі мы ведаем з крыніц 16-17 ст. дый тое мала. А ў выпадку Наваградку мы маем справу з архітэктурай 14-15 стст. Апроч несупадзеньня па часе (тыя замкі маглі перабудоўвацца), ёсьць яшчэ і несупадзеньня па рэгіёне. Наваградак і Гародня - гэта землі, што апанавала Літва і ўўключыла ў зону свайго непасрэднага ўплыву. Прыведзеныя Вамі прыклады (апрача хіба Оршы) не зазналі нейкага істотнага ўплыву на архітэктуру.
Але перш чым шукаць шырокія паралелі я ўсёткі заклікаю Вас яшчэ раз "прайсьціся" па замках і пашукаць брамы без вежаў, а затым яшчэ раз паразважаць над выпадкам Наваградка!
Reply
Мы ўжо абмяркоўвалі Вашыя фантазіі наконт гродзенскага замка: такое размяшчэнне моста нерэлістычна, бо ніхто не будуе упоперак рэльефу, калі нават прыняць на веру тое, што ўезд быў з боку Нёмана, то мост павінен быў мець паўцыркульны выгін на ўсёй сваёй даўжыні (як на гравюры, тады быў бы не ўпоперак), а не рабіць паварот на 90 градусаў каля брамы, на якім бы калёсы не развярнуліся.
Пакуль гэтыя фантазіі не маюць доказаў, я бы не стаў пераносіць іх на Новагародак, дзе геаграфічныя умовы іншыя.
"Прыведзеныя Вамі прыклады (апрача хіба Оршы) не зазналі нейкага істотнага ўплыву на архітэктуру."
Цалкам не зразумеў фразу.
Давайце Вы паразважаеце, чаму зрабілі браму ў Шчытоўцы, куды і як вяла яна.
Reply
Пра Гародню: ідэя аб форме маста паўстала з аналізу ўсяго архітэктурнага комплексу і на падставе аналізу ўсяго масіву даступных мне крыніц. Таму каб яе крытыкаваць зрабіце, калі ласка, падобную працу. Дарэчы, мост у Старым замку Вы можаце круціць, як Вашай душы заўгодна, хоць паўколам, хоць серпантынам. Ключавым пытаньнем з'яўляецца месца знаходжаньня брамы. Таму, калі ласка, скіруйце ў гэты бок свае высілкі.
І менавіта ў гэтым паралель з Наваградкам, па якім мне давядзецца максімальна спарсьціць пытаньне. Калі Вы згодны, што галоўныя брамы замкаў у нашым рэгіёне мелі вежы, дык пакажыце ў якой вежы была брама ў Наваградку!!! Калі Вы не схільны вежу ўспрымаць як абавязковы атрыбут брамы - прывядзіце прыклады! Разам тым буду вымушаны Вас скіраваць да дасьледваньняў палякаў і немцаў, якія пішуць пра тыповае для славян забесьпячэньне брамаў вежамі. Чакаю адказу!
Reply
Leave a comment