Я ім скажу аднойчы: “Глядзіце, мора
накрыла нас, нават не бачна неба…
Толькі дзесьці па-над паверхняй лунаюць, як цені, чайкі”.
Я скажу ім аднойчы: “Часу
бракуе - яго ўжо няма ні кроплі. Змораныя,
мы аніколі не выберамся - канечне, гэта канец… А можа быць,
гэта - шчасце…”
Прыхінуўшыся галавою
(тады ўжо ўсё будзе можна),
я спытаю нарэшце ў іх, дарослых ды
(
Read more... )