Originally posted by
uladzimer at
Ulaslovy* * *
Вільня - імя жаночае, як не круці,
можаш заплюшчыць вочы, можаш лічыць да пяці,
а хоць і да тысячы… Да гэтага самага дня
мае красуня Вільня жаночае імя.
А Полацак мае мужчынскае…
І знакаў тут - ні кап’я,
толькі Ўсяслаў на кані,
а Гедэмін - ля каня