Фестываль Kilkim Žaibu

Jun 24, 2014 00:39



Хаця б у чымсьці ў гэтым сезоне мне фартанула! Ведзьмаўна такі трапіла на юбілейны XV фестываль Кількім Жайбу, што ў Літве на прыўкрасным возеры Лукстас!
Я як ніколі не была на падобных фэстах, дык мне ўсё падалося амаль ідэальным :) І месца, і сцэна, і гук, і людзі, і супрацоўнікі фестывалю, і нават ежа :)
З надвор'ем нам амаль пашчасціла: дажджы падалі недзе далей за намі, толькі раніцай трэцяга дню ўсё ж паліло, але гэта не было крытычным. Месца цудоўнае: возера (цёплая! вада, пясочак, арэлькі, катамараны - рррамантыка), дубы-дубы-дубы і, што дзіўна, месца не мокрае.

Першы фестывальны вечар быў з лёгкай купальскай праграмай. Асабіста мяне з першых выступаў уразілі Sen Svaja - тры дзяўчаты шаманілі так, што ажно дух занімала. Калі на сцэну выйшлі Vilki, можна было заўважыць, колькі ж на фэсце латышоў)) Таксама вельмі ўразіла тое, як людзі ставяцца да сваёй традыцыі. Шмат хто спяваў разам з імі купальскія песні (лііііііііііго-лііііііііііго :)). Персіваль-цяжкая-версія (у сэнсе, Percival Shuttenbach) не апраўдалі нашыя чаканні толькі ў адным - Лазара мы пачулі толькі ў якасці распеўкі :( Далей праграма перарывалася няўцямнымі бугуртамі мясцовых рэканаў і малым вогнішчам з парай традыцыйных песняў і гульняў ад ONTRĒP. Закрылі вечар Wardruna - асабіста мяне яны не расчаравалі, можна іх слухаць і жывымі! *паказваю язык усім незадаволеным металюгам)) ну вас з вашай Галяй))))* Дарэчы, фотапруфы кажуць, што падчас іхнага выступу Ведзьмаўна варганіла на варгане. Праблема ў тым, што я гэтага не памятаю о_О Напэўна, Вардруна такі добра штырыць :))))
На другі дзень можна было агледзецца лепей і пачаць знаёміцца з гледачамі. Літоўцы ("а я просты мясцовы хлопец. а вы адкуль? ооо, Балтарусія!), латышы, эстонцы простыя і эстонцы расейскага паходжання, украінцы, аўстралійцы з Фінляндыі, немцы, кавайныя славакі (калі не памыляюся), і яшчэ, і яшчэ... Мерч металюжны і мерч рэканскі, сонны рэканскі лагер (прывітанне, Гвідас!) і пазітыўныя мальцы на бары (ды мы тут усе рабы! а я вапшчэ дык галоўны раб!).
З першага блоку выступоўцаў запомніліся Grren Novice, латышы; а таксама Obscurus Orbis - латышы мудзівальныя. А яшчэ аццкі "вікінгосскі футбол" (не блытаць са скандболам!) з бервяном :))) Даўно так не смяялася). Ну і тут другое першае глабальнае расчараванне фестывалю: Osterweg, беларусы. Шчыра кажучы, я была радая таму, што на іх амаль ніхто не прышоў (усе глядзелі на мужыкоў з бервяном), і што акрамя нас ніхто не разумеў беларускае мовы. Бо імхо, Астэрвег - гэта праект не для сцэны. Яго трэба слухаць дома на канапе. Выглядалі яны няўцямна; а калі лідар пачаў з паперкі з памылкамі чытаць пафасныя радкі пра Балтакрэвію, я проста сышла глядзець таксама на бярвенні. І нават мой патрыятызм мяне ад гэтага не выратаваў. Ужо даруйце, але мне было сорамна за іх.
Тым часам "купальская" праграма плаўна перацякала ў "маланкавую". Накацілі шведы Ereb Altor. І нядрэнна накацілі! Трэба будзе іх заслухаць :)) Наступныя два гурты я гайдалася на арэлях на беразе возера, ела і фоталася са шведамі), таму пра Meressin ды Endstille нічога не скажу. Але, падаецца, чулася нешта нармалёвае). Тут мы з Аленай упілілі сваю праграму з купальскімі спевамі ля возера, народ, хто чуў, казаў, што нішцяк))) Потым былі (класічаская класіка) Skyforger са скарочаным складам і праграмай з ранняга (таму я не ведала аніводнай песні), але ліго-ліго дастала нас і тут))) Выступ Asphyx быў таксама праседзены на беразе возера, але таксама нічыво :) Moonsorrow, якія зачынялі вечар, падаецца, пішуць сваю музыку так, каб пад яе было зручна трэсці хайрам. Менавіта так я грэлася пад іх выступ :))))) Нічыво такія мальцы, да таго ж я фінскую мову люблю - таму мне пайшло дообра, але слаба: шыя на раніцу не балела :)))
Трэці дзень - дзень чыста "маланкавай" праграмы не парадваў нас пачаткам: я прачнулася ад таго, што па намёце біў дождж. Мальцы адразу пачалі вітаць адзін аднаго "лабасссрытас", а мы выганялі жабку са свайго намёта)))
Першыя чатыры гурты былі злітыя пад дождж, сняданак, катанне на катамаране і купанне ў возеры (раптоўна пацяплела і мы вырашылі не губляць такі момант). Так што прыцягнулася я ўжо пад Luctus - таксама добра пайшлі. А потым былі Thy Worshiper - от этыя камрады мяне ўштыыырылі! Гэта ціпа як Вардруна, але з цяжэляком. Дзевачкі, хто любіць розныя "пашаманіць" (асаблівы прывет нашае з Ф'ёлай хэднінгарнаўскай маладосці) - гэта для вас. Яны вельмі клёвыя, праўда). Vulture Industries ды Destroyer 666 былі зноўку злітыя: на гэты раз на вясёлага латыша (ты слухаеш скайфорджэр, але ты не латышка? як так?; вы фашысткі, і ты фашыстка, і ты фашыст, і я фашыст, хаця і напалову рускі. усе мы фашысты, гыгы)), пакатушкі на мальцах і трындзёж з нейкім рыжскім камрадам. Хаця першы гурт (нечакана, мальцы ў белых кашулях і падцяжках!), з таго, што я чула, быў дастаткова цікавы.
Ну а потым. Чо потым. Потым былі самыя чаканыя. Nokturnal Mortum і Rotting Christ. Вось гэта, панове, было дык было!!! Оооо! Мяне вывернула цалкам яшчэ на НМаўскам "Голасе сталі", таму пад Роттынгаў ад мяне мала што заставалася. Украінцы былі проста ахрыніцельныя. Хто б сумняваўся: выступ пачаўся з "Плыве кача" Пікардзійскай тэрцыі, а над натоўпам луналі жоўта-блакітныя і чырвона-чорныя сцягі (добра, што мае кампраматныя фоткі не атрымаліся!)...
З Роттынгамі мне фартанула тым, што мае любімыя песні ішлі аднымі з першых. А потым я проста выпала ў "дальнія далі" і проста ідыёцкі пасміхалася музыцы...
І потым ужо, спустошаная, я засынала ў нашым бусіку - цераз паўгадзіны мы ўжо выляталі дадому.
Ітак, каб падсумаваць: фестываль ачмурыцельны! Месцам, людзьмі, атмасферай! Асабіста для сябе: папрацавала пафасагенератарам (прывет фатографам!), паглядзела-пакаталася-пакупалася ў цудоўным возеры, пагутарыла з вялізным дубам, патрындзела за жысць з вялікай колькасцю знаёмых-напаўзнаёмых-зусім незнаёмых людзей (божа, на якой мове я размаўляю?!), наслухалася выдатнай музыкі! Таму песню "А хто ня быў на Купаллі, бадай таго закапалі" можна смела перапяваць пад Кількім Жайбу :)
Кампраматных фотак з Эстоніі пакуль чакаем :)
Асобнае дзякуй хачу выказаць Гене. За арганізацыю нас-неарганізаваных у бус (кіроўца ў нас быў проста атасны, пашанцавала))), хуткае праходжанне мяжы, хуткую (наколькі гэта было магчыма, бо "Геееееночка, милый, выпусти покурить") дарогу і ўдалае месца пад лагер. Шчыра дзякую! ;* Дарэчы, у яго ж можна падглядзець першую партыю здымкаў з фэста тут http://vk.com/album94016069_197853451
І яшчэ шмат тут https://www.facebook.com/media/set/?set=a.1511135652431277.1073741840.1391773731034137&type=3
ЗЫ: пазнаёмцеся: літоўскі АМАП. Ну, вядома, не АМАП, але ж ахова фестывалю. Мясцовыя байкеры. Трэслі галовамі разам з гледачамі)))) Я такі ўражаная)))))



людзі, здымкі, музыка, прыгажосць, фэсты

Previous post Next post
Up