Культурны кантэкст

Nov 02, 2015 09:25

Сёння гэтаму майму ЖЧ чатыры годзікі :)
І я захацела з нагоды маленькага свята зрабіць і сабе, і вам падарунак. Мне - падабаецца, цяпер галоўнае, каб і вам спадабаўся )

Ідэю гэтай класнай штукі я падгледзела ў astradeni . Шкадую, што не напісала тады ёй свае адказы (Насця, іх 21;)), але спачатку рукі не дайшлі, потым забылася, а калі прыгадала, то ( Read more... )

ЖЖ-гульні, кавалачкі пазлу

Leave a comment

Comments 93

maggalia November 2 2015, 06:32:14 UTC
А часу не мала? Так бы, здаецца, народу больш прыйшло б, калі б да пн, напрыклад )

Reply

volka_z_bolkava November 2 2015, 06:34:07 UTC
Згодная :)
Да канца тыдня тады, зараз памяняю ў допісе.

Reply

maggalia November 2 2015, 07:11:19 UTC
Наўскід - я бескультурная і без праблем пазнаю толькі лінгвістычнае )

Reply

volka_z_bolkava November 2 2015, 07:21:53 UTC
Адказваю табе і ўсім, хто будзе думаць нешта такое :)
1. Часам адказы прыходзяць не адразу (і там месцамі сапраўды ж можна здагадацца, не ведаючы) - і гэта нармальна і таксама правільна.
2. Часам можа хапіць толькі разважанняў на тэму, я ж напісала пра гэта)
3. Калі раптам адказаў мала - гэта не значыць, што ты бескультурная! Гэта проста розніца ў канкрэтным кантэксце.
4. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе цікава і весела, нават калі цяжка з адказамі. Праўда. Бо я па-іншаму не гуляю)

Reply


kabierac November 2 2015, 08:10:38 UTC
1. Ну а люди дружжат.
2. Спокойной ночи малыши.
3. Відзьма-нявідзьма.
19. "Там што-та мяне", Караткевіч, багамерзкая "Нельга забыць".
22. З мокрай травой.
23. Какого-то там мартобря.
32. Шалкевіч.
37. Грыгорый Чхарцішвілі
47. Вольная сцэна
49. Ад Кастрычніцкай да Маркса.

Reply

volka_z_bolkava November 9 2015, 09:35:01 UTC
Дзякуй!
А чаму "багамерзкая"?)
Ну і на 49 я прам упэўненая была, што адкажаш.

Reply


dzienn November 2 2015, 08:13:48 UTC
*ятакнегуляйу, ужо мелькам убачыў каля трох пытаньняў у якіх я й пытаньняў-та ня ведаю((
:)

1 Деті дружат.
2 В гостях у сказки, не Румянцава,... а мо й Румянцава, толькі не Клара, у сэнсе не актрыса.. ну блін вось мо ў любы ці хаця б які іншы момант спытаць і цалкам спакойна бы сказаў, а зараз.. ну я б яе нават намаляваў, каб мог :) Яе шчэ ўсе "Цёцяй" называлі :) прам "афіцыйна".
3 На Белсаце цяпер ідзе :р) Хопіць для адказу, і так паверыш што ўжо тут ужо цалкам дакладна ведаю й назву й вядучага? :)
4 Макс Ж. ;)
5 Здаецца глядзеў... а мо й не, мо дзе кадар бачыў.
6 Стопудова глядзеў. Не магу нічога сказаць (( Не Журавы, не Балада, не балада, не старыкі... Адзінае што можна пад рэжысэра падумаць - што Іванава дзяцінства... але асобна памятаю гэты твар і той фільм.., і "на відэа" там былі іншыя колеры.
7 "нуль эмоцый"((( тобіш варыянтаў. (во будзе прыкол калі глядзеў)
PS: ЦЦі гэта яна???!!!! Тады, раз така пабітая - Сіні?..
8 Адзіны варыянт дзе ё варыянт назвы.. але там рэжысэрЫ. Дэлікатэсы. Гэта ж Кустурыца! Арызонадрым ( ... )

Reply

volka_z_bolkava November 9 2015, 09:36:35 UTC
Класна :)
Дзякуй!
Хаця і "эхсхватчэг" і месцамі яшчэ..)
А страляцца нінада, неа.

Reply


ofeliya666 November 2 2015, 09:53:53 UTC
О, цікава, паспрабую адказаць) Хаця я ўжо прабеглася вачыма -- супадзенняў катастрафічна мала ( ... )

Reply

volka_z_bolkava November 9 2015, 09:37:28 UTC
Ну, я ўжо сказала кой-чаго, не вытрымала ;)
Але здорава ж)

Reply

ofeliya666 November 9 2015, 12:20:24 UTC
Ды я там напісала, што ў адным пункце мне трэба было быць эээ смялейшай) Але я зазвычай калі не ведаю на 100% -- нічога не кажу, дурная рыса.
Я тут падумала, што з Відзіма-Нявідзіма мала шанцаў адгадаць насамрэч, зусім жа малеча на той час была. А з Вольнай сцэнай -- я як прачытала складаную назву, ды й не стала замарочвацца. Хаця ў мяне там школа была, ха-ха)

Reply

volka_z_bolkava November 9 2015, 15:36:45 UTC
У мяне таксама такая рыса ёсць, і я таксама ад яе пакутую :) Давайце лячыцца разам ))

Reply


pani_teklia November 2 2015, 10:03:18 UTC
Прабеглася хуценька па пытаннях, і зразумела, што адразу ўсплылі адказы толькі на парачку. Можа, ў працэсе разважанняў з'явяцца яшчэ, але не думаю, што будзе іх шмат.

Я да чаго гэта... Відаць, па культурным кантэксце мы з Вамі не супадаем, але я часта, чытаючы Вашы пасты, лаўлю сябе на тым, што думаю, адчуваю, ўспрымаю нейкія рэчы, паводжу сябе вельмі падобна )))

Reply

volka_z_bolkava November 2 2015, 10:29:17 UTC
А я пра што - я пра тое самае!
Гэта толькі гульня, гэта толькі набор асацыяцый, які бегае па маёй галаве. А сама я - якраз у думках, адчуваннях і светаўспрыманні (і гы ды і да ты пы). Таму можна быць блізкім мне чалавекам і блізка не ведаючы, адкуль якая цытата :)

Reply

pani_teklia November 2 2015, 10:41:02 UTC
Дарэчы, з Днём Народзінаў ЖЖ! ))) Натхнення!

Reply

volka_z_bolkava November 2 2015, 10:43:10 UTC
Не зусім так) З ДН гэтага ЖЖ :) Бо да яго быў яшчэ адзін, іншы ))
Але - дзякуй-дзякуй! Хай будзе натхненне, я згодная :)

Вы ж потым адказы толькі напішыце, мне ж цікава!

Reply


Leave a comment

Up