Культурны кантэкст

Nov 02, 2015 09:25

Сёння гэтаму майму ЖЧ чатыры годзікі :)
І я захацела з нагоды маленькага свята зрабіць і сабе, і вам падарунак. Мне - падабаецца, цяпер галоўнае, каб і вам спадабаўся )

Ідэю гэтай класнай штукі я падгледзела ў astradeni . Шкадую, што не напісала тады ёй свае адказы (Насця, іх 21;)), але спачатку рукі не дайшлі, потым забылася, а калі прыгадала, то спазнілася ўжо, усё было адкрыта.
Але ўвесь гэты час я хадзіла і думала, а ці не зрабіць мне нешта такое ж.

Ну і вось. Надумала. Раблю :)

“Класная штука” - гэта флэшмоб на культурную сумяшчальнасць, на агульны культурны кантэкст. То бок гэта не віктарына, не інтэлектуальная гульня, і ніякіх кароў ці сланоў у выніку не будзе. Гэта такая спроба глянуць адным вокам, наколькі мы з вамі супадаем у тым самым культурным кантэксце.

Пад катам - 50 пытанняў. На асацыяцыі, на працяг фраз, на адказ “адкуль гэта” або “хто гэта” і г.д. (што-нішто буду тлумачыць у працэсе). Ну і я была б не я, калі б не падагнала флэшмоб пад сябе, далучыўшы да проста пытанняў яшчэ і карцінкі, таму што мне так захацелася) І пытанні часам займаюць не адзін радок.

Для мяне адказы на ўсе 50 - абсалютна відавочныя, што называецца “ноччу разбудзі - скажу”. І сэнс гульні ў тым, каб вы паспрабавалі праверыць, што з гэтага настолькі ж відавочнае для вас. Маецца на ўвазе адказ без дапамогі гуглу ці суседа (бо тут гугліць - ну зусім нецікава ж).

Прызнаюся, што часам там будзе свая ўнутраная логіка і, магчыма, нават нейкія падказкі, але вы лепш іх не шукайце :). Убачыце якую зацэпку - калі ласка. Але каб наўмысна вышукваць - не трэба, чэсна, а то яшчэ больш заблытаецеся.
Адразу скажу толькі, што шматкроп'е азначае "напішыце працяг", а ўсе цытаты вылучаныя курсівам.

І тут не можа быць пераможцаў ці пераможаных (я нават вынікі не буду падлічваць)). Я ж не эрудыцыю правяраю. Мне проста цікава, наколькі мы з кім (і ў чым) супадаем.
Але калі такіх супадзенняў будзе больш за 45 - мне стане насамрэч страшна, праўда :)

Адказы заскрыненыя, каб ніхто ні ў кога не спісваў. А калі раптам хочаце - магу ваш і не раскрываць потым, вы толькі напішыце мне пра гэта.

Адказваючы, можна даваць дакладную фармулёўку (калі яна раптам жыве і ў вашай галаве)), можна проста прыгадваць, адкуль што ўзялося, а можна і пісаць разважанні накшталт “Ой, ну гэта такая песня… Вунь ён яе спяваў, дакладна. Там яшчэ вось пра тое было”.
Кантэкст, галоўнае - кантэкст :)

Трымаю допіс засакрэчаным да канца тыдня, а ў нядзелю вечарам (ці, калі не атрымаецца, у панядзелак раніцай) напішу адказы.

Не праходзьце міма, мне і праўда цікава. Вельмі)


1. "Пчёлы жужжат. Птички кружат.Тучки снежжжат. …"
2. "Здравствуйте, дорогие ребята и уважаемые товарищи взрослые!" - так заўсёды віталася ГЭТАЯ вядучая ў ГЭТАЙ тэлеперадачы.
3. ІНШАЯ тэлеперадача з дзіўнай назвай ішла на БТ і пачыналася словамі «Вітаю, шаноўнае спадарства». І потым вядучы расказваў пра кіно ці музыку ці нешта яшчэ такое. Не ведаю, ці вітаецца ён так дагэтуль, бо даўно не глядзела (а яна ідзе, так, толькі на іншым канале).
4. А розныя цікавыя кінапаказы (напрыклад, у кінатэтры “Перамога”) калісьці пачыналіся з таго, што са сцэны расказваў пра кіно ЁН - імпазантны такі мужчына з нязменным тады карэ.

5-9. Ну і раз мы ўжо пра кіно - мініварыянт “Кінатрэку” вам :). Пяць кадраў з пяці фільмаў. Іх аб’ядноўвае толькі тое, што на кожным з іх - гераіня (не абавязкова галоўная). І тое, што менавіта гэтыя фільмы былі ў мяне першымі, менавіта з іх я пачала любіць таго ці іншага рэжысёра (але гэта ну зусім не падказка)). Трэба назваць фільмы, ага.

5.


6.


7.


8.


9.


З карцінкамі пакуль усё, мяняем вектар)
10. Што зрабіла глокая куздра?11. Што агульнага ў Гётэ, Гесэ, Гофмана і Грымэльсгаўзэна, акрамя таго, што яны пісалі па-нямецку і пачынаюцца з літары Г?
12. Што такое плюсквамперфект?
13. А хранатоп?)
14. Хто палохаў сваіх слухачоў чырвонай правай рукой?
15. Што за малінавыя каралі й самаразбуральныя новабудоўлі “выклікалі ціхую нянавісьць ва ўсіх суседзяў” аднаго з герояў Прафэсара Каркарана?
16. У мінулым пытанні “малінавыя” ад слова “маліна”. А вось Мáліна (з вялікай М і з націскной а) - гэта …
17. “Вы же совсем не знаете Библии! Ну скажите хотя бы, сколько книг в …”
Зможаце працягнуць гэтую здзеклівую фразу выкладчыка на заліку? ;)

Ну ці вось гэтыя цытаты працягніце:
18. "Пані Ева, …"
19. "Любая, што вы са мною зрабiлi? Чым асудзiлi на страшны канец? Чым варажылi, чым апаiлi, ..."
20. "Эх, пять, три, раз, голова один у нас, ну а в этом голове …"
21. Видели все на свете
      Мои глаза - и вернулись
      …
22. "Твае валасы зблытаныя …"
23. "Ниоткуда с любовью ..."
24. "Назаву сябе …" (або "Назову себя...", або ""Mein Name sei..." - на якой мове вам больш зручна)
25. "Вижу, по небу летит галка, а потом ещё летит галка, а потом ещё летит галка, а потом ещё летит галка. …"
26. "На Ихштербештрассе …"
27. "Я не сдурела. Я ..."
28. Калі мне кажуць “Аёй-аёй!”, я заўсёды адказваю: … (Увага! Усё гэтае пытанне - НЕ цытата. То бок цытата - толькі тое, што курсівам і мой адказ ))

У пытаннях 29-31 трэба цытату не працягнуць, а прыгадаць, адкуль яна. Тут шматкроп'і, калі яны ёсць, - проста частка тэксту.
29. “Я спытаў, хто гэтая жанчына і чаму вы назвалі яе каралевай. Хіба вы ажаніліся, дзядзечка?”
30. «Всё сложено сто сорок восемь от семи, тысяча двести два от „Б“, как Бернард, вход закрыт взрывом, два с половиной метра от центра. Связь - торговец рыбой Диего па дри…»
31. "Насморк у него... артиллерийский... аллигаторский... аллегорический... алкоголический... акробатический..."

Ну і далей - проста пытанні) Дзе-нідзе пішу там наўмысна па-руску, бо так больш звыкла ўспрымаць назвы ці яшчэ якія рэчы. Каб не заблытаць, кароч)
32. Балады пра святога Мікалая і пра дзяўчынку Камінскую Е. напісаў …
33. А музыку да “Dead Man” Джармуша - …
34. Вормскую прыгажуню, у якую быў закаханы Зігфрыд і якая стала потым ягонай жонкай, звалі …
35. Ёжик и Медвежонок жывуць у казках …, а Белка и Муравей - у казках …
36. Лондан Конан Дойла, Мюнхен Вагнера, Барселона Гаўдзі, Осла Мунка, Прага Гашака…А ўсё разам (плюс шмат чаго іншага) - гэта кніга …
37. Сапраўднае імя Барыса Акуніна - …
38. “Межы маёй мовы вызначаюць межы майго свету” - чые словы? (у нямецкім арыгінале, так і быць, вырашыла не цытаваць ))
39. “Синий дом”, “Зеленые любовники” і “Желтое распятие” - гэта карціны ...
40. А Чырвоная, Зялёная і Жоўтая кнігі - гэта тры часткі …
41. Ізюбр - гэта такі алень, а izubr - …
42. Мёдов, Миодов, Мюодов і Меодов - гэта …
43. Хранопаў і фамаў прыдумаў …
44. Маленькіх наэлектрызаваных і безэмацыйных вандроўнікаў, якія плаваюць на сваіх чоўнах па ўсім свеце, называюць …
45. ВАК (як вядома тым, хто мае хоць якое дачыненне да сумных лёсаў беларускай навукі) - гэта вышэйшая атэстацыйная камісія. А вось хто такія вакі і хто іх малюе?
46. Перш каханьне наша пройдзе,
      потым век і два стагодзьдзі,
      потым зноў мы будзем разам -
      калі блазанка і блазан,
      улюбёнцы гледачоў,
      нас зайграюць у тэатры.
Гэта пачатак аднаго з маіх любімых ЯЕ вершаў у перакладзе Андрэя Хадановіча. Але я яго звычайна цытую ў арыгінале..).
47. Ну і калі мы ўжо крыху пра тэатр. РТБД на Крапоткіна заўсёды застанецца для мяне пад ранейшай назвай - …
48. А “Ў бар” - гэта ўжо зусім не тое, што колішні бар …, які быў на ягоным месцы.
49. Працягваючы менскую тэму. Ад Ніжне-Ляхаўскай да Падгорнай - адкуль і куды я іду? )
50. І нарэшце - Дзе жыве вось такая чароўная жабка? Што ў Менску - ясна, але дзе канкрэтна?)



(Спачатку думала паставіць крыху іншы фотаздымак, але тады б вы маглі ў жабках заблытацца :)))

Вось неяк так :) Чакаю адказаў!

ЖЖ-гульні, кавалачкі пазлу

Previous post Next post
Up