Тры ноты кастрычніка

Nov 01, 2015 12:39

Тры песні, прынесеныя мне абсалютна выпадкова трыма рознымі людзьмі, сталі для мяне музыкай месяца.
Без размеркавання месцаў і вызначэння пераможцаў. Яны ўсе тры - мае абсалютна ў гэтым кастрычніку. Заслуханыя і загледжаныя, яны ўраслі ў мяне ўсімі свамі нотамі, паўзамі, інтанацыямі і вобразамі.

***

Першую падарыў новы альбом "Мельніцы", пра выхад якога я прачытала ў ofeliya666.

Яна мяне заваражыла з першага ж праслухоўвання... І так і засталася самай любімай з усяго альбому (які ў цэлым, як на мяне, не самы лепшы).


Cкачать Об устройстве небесного свода бесплатно на pleer.com

Сынапатам, праўда, спрачаецца і кажа, што снег не можа ляцець "вертыкальна ўверх". Але ён яшчэ маленькі, ён пакуль не разумее...

***

Другая аднойчы раніцай прыляцела таксама ў фрэндстужцы. І я нават сама не ведаю, чаму націснула тады на "плэй", бо хацела проста прайсці міма. Але вось не прайшла - і так і завісла.

Яе - толькі відэакліпам, толькі з гэтай карцінкай. Толькі так.

image Click to view



І больш у мяне няма пра яе словаў.

***

А гісторыя пра трэцюю самая нечаканая. Таму што яна прыйшла да мяне - на канферэнцыі.

Прафесар з Екацерынбурга, разумная і цудоўная жанчына, чытала даклад пра аднаго харошага паэта і паралельна з дакладам паказвала сёе-тое на экране. У тым ліку - невялічкі ўрывак з нямецкай песні, адсылкі да якой прачытваюцца ў адным з вершаў паэта.
Мне і дагэтуль было цікава, чэсна. Але ад гэтага моманту стала проста ах як.
І спытаць мне ў яе пасля хацелася не пра вобразы, не пра ідэнтычнасць, а толькі адну-адзіную рэч: "Паўтарыце, калі ласка, для глухаватых Хмаркаф - як называлася тая песня??"
Спытала, вядома ж.
І як я магла не ведаць іх раней?


Download Wolfsheim Kein Zuruck for free from pleer.com

***
Такія вось тры ноты кастрычніка.
До, мі і ля.
Мінорная трохгучнасць.

май на ай, музыка месяца, п'яныя вароны спяваюць пра каханне

Previous post Next post
Up