Культурны кантэкст

Nov 02, 2015 09:25

Сёння гэтаму майму ЖЧ чатыры годзікі :)
І я захацела з нагоды маленькага свята зрабіць і сабе, і вам падарунак. Мне - падабаецца, цяпер галоўнае, каб і вам спадабаўся )

Ідэю гэтай класнай штукі я падгледзела ў astradeni . Шкадую, што не напісала тады ёй свае адказы (Насця, іх 21;)), але спачатку рукі не дайшлі, потым забылася, а калі прыгадала, то ( Read more... )

ЖЖ-гульні, кавалачкі пазлу

Leave a comment

maggalia November 2 2015, 06:32:14 UTC
А часу не мала? Так бы, здаецца, народу больш прыйшло б, калі б да пн, напрыклад )

Reply

volka_z_bolkava November 2 2015, 06:34:07 UTC
Згодная :)
Да канца тыдня тады, зараз памяняю ў допісе.

Reply

maggalia November 2 2015, 07:11:19 UTC
Наўскід - я бескультурная і без праблем пазнаю толькі лінгвістычнае )

Reply

volka_z_bolkava November 2 2015, 07:21:53 UTC
Адказваю табе і ўсім, хто будзе думаць нешта такое :)
1. Часам адказы прыходзяць не адразу (і там месцамі сапраўды ж можна здагадацца, не ведаючы) - і гэта нармальна і таксама правільна.
2. Часам можа хапіць толькі разважанняў на тэму, я ж напісала пра гэта)
3. Калі раптам адказаў мала - гэта не значыць, што ты бескультурная! Гэта проста розніца ў канкрэтным кантэксце.
4. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе цікава і весела, нават калі цяжка з адказамі. Праўда. Бо я па-іншаму не гуляю)

Reply

maggalia November 2 2015, 07:27:41 UTC
Вольк, гэта мегацікава, я проста прабегла хутка па пытаннях, нават не ўсе прачытала. Ладна, культурная я, не так сфармулявала: кідаюцца ў вочы і прыносяць радасць лінгвістычныя )) я напішу адказы пазней.

Reply

volka_z_bolkava November 2 2015, 07:30:54 UTC
Канеш, можна думаць колькі заўгодна. І пра справы таксама ж справа ясная)
А вось радасць - гэта харашо :)
Я буду чакаць)

Reply


Leave a comment

Up