Пра маладзёж

Sep 04, 2013 19:45

Раскажу вам сёння пра свайго свежапрыдбанага трохгадовага пляменніка Рому. Хех. Сам напісаў, сам паржаў. Ну дык вось. У сыботу нешта я валяюся, напаўдрамаю. Чую Ната з некім па скайпу гаворыць. Не прыслухоўваюся дужа. Але выразна чую фразу, сказаную дзіцячым голасам: "Рома едзет ЗАБІВАЦЬ!" Я дажа крыху "падпусціў", ці то ад страху, ці то ад смеху ( Read more... )

Клуб сапраўднага гумору

Leave a comment

Comments 17

lada_aleinik September 4 2013, 17:19:26 UTC
)))))))
Павесялілася!) Вельмі люблю гэткія "дзіцячыя" гісторыі.

Дарэчы, на лецішчы ў мяне завёўся ўхажор - тоўсценькі, кругленькі, кучаравенькі. Неверагодна сур'ёзны. Гаворыць мужчынскім баском, толькі літару "р" не выгаворвае. Яму шэсць год. Некалькі разоў пачаставала яго цукеркамі, і ён паабяцаў, што як вырасце, то на мне жэніцца. Пытаю: "Як жа ты на мне жэнішся? У мяне ж муж ёсць!" Ён мяне супакойвае: "Ну, пакуль я выласту, ён састалэе і памлэ". Кажу яму: "Я ж таксама састарэю". А ён мне абурана: "Ты што... не ведаеш, што тлэба лабіць, каб не сталэць?! Тлэба молду агулкамі мазаць!" :)

Reply

vital_rudak September 4 2013, 18:47:08 UTC
:)))))))) жаніх яшчэ той!

Reply

(The comment has been removed)

vital_rudak September 4 2013, 20:47:30 UTC
Смейся наздароўе) а гэту байку пра браціка ты нам расказвала ўжо))

Reply


kabierac September 4 2013, 18:08:10 UTC
ратуй ката, яны ж яму ўсю псіхіку расхерачаць. майго ў без малога год дзеці так зацягалі, што ён на яшчэ гадоў восем на людзей ніжэй метр пяцьдзесят ростам адэкватна рэагаваць не мог і адразу пад канапу хаваўся.

Reply

silverrebel September 4 2013, 18:32:41 UTC
а мае сябруюць -- сын з катом

Reply

vital_rudak September 4 2013, 18:49:24 UTC
каб гэтыя часцей бачыліся - таксама сябравалі б

Reply

vital_rudak September 4 2013, 19:03:29 UTC
:)) бедняга. а гэтыя рэдка бачацца, так што псіхіцы падлеца нішто не пагражае

Reply


pani_teklia September 4 2013, 20:13:05 UTC
Наш кот у час прыезду пляменнікаў увогуле дадому не паказваўся :)

Reply

vital_rudak September 4 2013, 20:45:55 UTC
Так мучылі беднага, ці гэта ён "для прафілактыкі"? :)

Reply

pani_teklia September 4 2013, 20:51:12 UTC
Мяркую, што пасля першых двух-трох візітаў ён стаў іх дыпламатычна пазбягаць :)

Reply

vital_rudak September 4 2013, 21:06:05 UTC
Прадуманы кот :)

Reply


zalgiris September 4 2013, 20:37:40 UTC
я сваім бацькам таксама казаў пра малога (4,5 гады меньшы за мяне): мама, давай яго на вуліцы пасадзім, мо хто забярэ? Зараз мой малы - самы лепшы сябар.

Reply

vital_rudak September 4 2013, 21:01:41 UTC
ты яшчэ круцей прыдумаў быў!

Reply


maria_belaja September 5 2013, 12:27:55 UTC
Дзяцінства) Які прыемны час!!! А я свайго брата за сабой паўсюль вадзіла, мы добра сябравалі, ніколі не сварыліся, інтэлігентныя адносіны, так сказаць))) Я толькі заўсёды смяялася з яго дзіўных выказванняў, нават занатоўвала)

Reply

vital_rudak September 5 2013, 12:36:18 UTC
:))) а мы з маім і біліся, і ўсякае было

Reply


Leave a comment

Up