Пра маладзёж

Sep 04, 2013 19:45

Раскажу вам сёння пра свайго свежапрыдбанага трохгадовага пляменніка Рому. Хех. Сам напісаў, сам паржаў. Ну дык вось. У сыботу нешта я валяюся, напаўдрамаю. Чую Ната з некім па скайпу гаворыць. Не прыслухоўваюся дужа. Але выразна чую фразу, сказаную дзіцячым голасам: "Рома едзет ЗАБІВАЦЬ!" Я дажа крыху "падпусціў", ці то ад страху, ці то ад смеху ( Read more... )

Клуб сапраўднага гумору

Leave a comment

lada_aleinik September 4 2013, 17:19:26 UTC
)))))))
Павесялілася!) Вельмі люблю гэткія "дзіцячыя" гісторыі.

Дарэчы, на лецішчы ў мяне завёўся ўхажор - тоўсценькі, кругленькі, кучаравенькі. Неверагодна сур'ёзны. Гаворыць мужчынскім баском, толькі літару "р" не выгаворвае. Яму шэсць год. Некалькі разоў пачаставала яго цукеркамі, і ён паабяцаў, што як вырасце, то на мне жэніцца. Пытаю: "Як жа ты на мне жэнішся? У мяне ж муж ёсць!" Ён мяне супакойвае: "Ну, пакуль я выласту, ён састалэе і памлэ". Кажу яму: "Я ж таксама састарэю". А ён мне абурана: "Ты што... не ведаеш, што тлэба лабіць, каб не сталэць?! Тлэба молду агулкамі мазаць!" :)

Reply

vital_rudak September 4 2013, 18:47:08 UTC
:)))))))) жаніх яшчэ той!

Reply

(The comment has been removed)

vital_rudak September 4 2013, 20:47:30 UTC
Смейся наздароўе) а гэту байку пра браціка ты нам расказвала ўжо))

Reply

lada_aleinik September 5 2013, 05:46:58 UTC
)))))
Адна мая знаёмая калісьці працавала выхавацелькай у дзіцячым садку. Памятаю, як яна расказвала, што ў дзяцей раптам з'явілася новая гульня... Дакладней, не гульня, а своеасаблівае спаборніцтва. Дзеці садзіліся на гаршчкі, рабілі свае справы, а пасля высвятлялі "Ў каго болей". Даходзіла да сварак і слёз. А выхавацельку яны выкарыстоўвалі як галоўнага эксперта - дэманстравалі ёй свае гаршчкі і патрабавалі, каб яна выявіла "пераможцу". )))

Reply

vital_rudak September 5 2013, 12:35:22 UTC
:)))))) бедныя выхавацелькі!

Reply


Leave a comment

Up