Пра маладзёж

Sep 04, 2013 19:45

Раскажу вам сёння пра свайго свежапрыдбанага трохгадовага пляменніка Рому. Хех. Сам напісаў, сам паржаў. Ну дык вось. У сыботу нешта я валяюся, напаўдрамаю. Чую Ната з некім па скайпу гаворыць. Не прыслухоўваюся дужа. Але выразна чую фразу, сказаную дзіцячым голасам: "Рома едзет ЗАБІВАЦЬ!" Я дажа крыху "падпусціў", ці то ад страху, ці то ад смеху. Аказваецца, што гэта Ната звязала малому аднаго са смешарыкаў і паказала, а той зазьбіраўся хутчэй ехаць забіраць цацку. Напужаў, кароча, старога.
____________

Прыехаў у той жа дзень Рома да нас. Пад'еў торціка ды пачаў ганяць Сырніка. Той ад яго схаваўся за канапу і сядзіць у цемры там, толькі вачыма лыпае. А Рома бяжыць да нас са смехам і крычыць:
- Там у коціка глазкі ўключаюцца!
_____________

Расказваю вось вам тут пра пляменніка, а тым часам і пра сябе ўспомнілася. Прывязлі маму з роддома. Тая з братам на руках заходзіць у хату, а паўтарагадовы я стаю і з парога лямантую:
- Мааамааа, кінь ты гэту ляяялю!
Эгаіст, чо. Дагэтуль мне брат успамінае :)

Клуб сапраўднага гумору

Previous post Next post
Up