Суперздольнасць

Sep 03, 2013 19:33

Раскажу вам пра вараную бульбу. Нават не пра вараную бульбу, а пра вараную бульбу на абед. І нават не пра вараную бульбу на абед, а пра тое як гэтую вараную бульбу мы раскладаем па талерках. Накладае спачатку сабе Ната, а потым ужо я. І як толькі яна куды адвернецца ці адыйдзе, я заўжды стараюся у яе талерку падкінуць яшчэ адну бульбіну (бо не магу глядзець як яна мала есць). Ната ніколі гэты мой манёўр не заўважае. Але ў канцы абеда кожны раз, заўважце - кожны, яна пакідае тую самую бульбіну-падкідыша і перакладае мне ў талерку. Каб адзін раз ці два, я б лічыў выпадковасцю. Але ж яно было ўжо разоў пяць. Як яна так адчувае я не ведаю. Вось такая ў маёй жонкі суперздольнасць. І што ж мне братцы з гэтым робіць? :)

суперздольнасці н., Iван Бунiн, страва не атрава

Previous post Next post
Up