Зноў пра дзяцей

Sep 05, 2013 19:20

Недзе гадоў да васьмі-дзесяці, калі па целіку паказвалі якую спартовую гульню, ды нават ня толькі спартовую, а ЧГК, "Брэйн-рынг", напрыклад, ці "Зов джунглей, я пытаўся ў бацькоў: “Мам-пап, дзе тут рускія, а дзе немцы?” Трэцяга проста не было дадзена. Ды заўсёды “рускія” былі ў форме белай (ці сьветлай), а “немцы” - тыя, што ў чорных (цёмных). Заўжды перажываў, канечне ж, за сьветлых, а калі тыя дулі - нават плакаў. І чамусь бацькі не спяшаліся развянчаць гэты міф... У каго яшчэ так было? Скажыце, што я не адзін такі дурак?



Карцінка прост для прыцягнення ўвагі (Нямецкая карыкатура 1914 года).

Глыбокае über alles!, пытаннечка, wanted

Previous post Next post
Up