Неяк ў мяне сёлета зусім нечакана за кошт адгулаў з'явіліся калядныя канікулы. Ехаць нікуды не паеду, у такое надвор'е і проста з дому выйсці - учынак на медаль. Вырашыў зладзіць выпрабаванне сваёй сіле волі: змагу ці не кожны дзень чытаць па-кніжцы? Не таміны на тысячу старонак, канечне. Невялікія кніжкі па 150 - 300 старонак, якія даўно хацеў прачытаць, але нешта ўсё адкладваў. Ды і трэба паправіць статыстыку, а то вунь некаторыя топ-10 прачытаных кніжак складаюць. Я дык ці прачытаў столькі. "Флэшмоб" цягнецца ўжо два дні - палёт пакуль нармальны.
Учора прачытаў новую кніжку Кірыла Дубоўскага. "Стыльна, модна, маладзёжна" (с) - зайшла шыкоўна. Пазнаў сябе ў піцерскі перыяд жыцця. А яшчэ і ўсіх персанажаў нашага офісу. Аўтар па-майстэрску стварае жывыя вобразы адным ці двума сказамі. Такая сабе кніжка ў кліпавым стылі. Чытаць пад музыку якіх "бумбоксаў" ці "бейсбалсаў".
Сёння расправіўся вось з гэтай кніжкай. Гэта не класічная біяграфія пісьменніка. Хутчэй наадварот, аўтабіяграфія Міронава, дзе другую галоўную ролю "грае" Янка Маўр. Спадабаецца не толькі прыхільнікам пафаснага пісьменства ды саўка, але і проста аматарам беларускай літаратуры. Трэба толькі ўмець абстрагавацца ;)
У чарзе на наступныя дні пакуль стаяць: "Вясна варвараў", "Дзве душы" і "Валацугі".