Проста адзін дзень канікул, альбо што цікавага можа быць у шопінгу

Dec 26, 2014 19:44

Канікулы працягваюцца. Сёння я зрабіў чарговы крок да дзэну: вытрымаў трохгадзінны шопінг у розных канцах нашага мегаполіса. Ня ныў, не прасіўся дамоў, не нарабіў ніякіх касякоў. Ну хіба можа во за гэту фотачку чуць ня выгналі з магаза. Жанчына-прадавец не ўбаялася і падыйшла сказаць, што фоткаць у іх нельга. Але ці ж мог я ўтрымацца, калі там такі "жыр". Гэта ў магазе "МегаТОП" цяпер так па-ходу троляць мінгандлю. Шыкоўна! Выставілі беларускі абутак. Ды ня проста абутак, а абутак, які ўмее пісаць. Хоць і з памылкамі. Ну і пераможны рэйд "вышыванкі" працягваецца, муа-ха-ха-ха!



Кніжная крама "Светач". Моднае месца, я вам далажу. Во, напрыклад, неякая дзіцячая муць з крутой вокладкай. Рысь як бы вачыма гаворыць: "А я?... Ай, усё!"



А во гэткія шэдэўры там рэкламуюць на шафках для рэчаў пакупнікоў.



Гляджу гэты Н.Старыкаў нейкі новы літаратурны светач у Расіі-муамуамуатушке. Вунь як скрэпы ў вачах блішчаць.



Але мы не паддаліся прапагандондзічаскай дзіверсіі і ўзялі троху класікі. Як раздаюць амаль нахаляву, дык чаму ж не ўзяць?



І яшчэ пра адзін шэдэўр, каб два разы не ўставаць. Тут яўна пачынаюць прасоўваць яшчэ і беларускую зорку. Лаўрэат літпрэміі імені Кірылы Тураўскага, не абы што вам.



Нават я было паддаўся і пачаў чытаць. Госпадзе, як выцерці гэта ўсё з памяці? Вы зацаніце хаця б анатацыю. Можна нават конкурс правесці. "Хто знойдзе больш памылак і ляпаў???" Во такім кніжкам у нас прэміі і даюць.



Дарогай убачылі просты мазырскі двор. Нічога незвычайнага, проста тут жыве сабака - аматар рэнесанснага жывапісу, праходзім не затрымліваемся.



Ну і як быў у магазах, то і пра піва. Новае ці не - ня ведаю, але ў нас такога не было. І я, як тая сарока, кінуўся на "бліскучае" і ўзяў. Каштаваць пакуль баюся.



Мінімалізм руліць.



п.с. Флэшмоб "Па кнізе ў дзень" пакуль трывае. Сёння скончыў "Вясну барбараў". Да старонкі 80-й не разумеў увогуле, навошта я гэта чытаю. Потым на пяці старонках аўтар перадаў усю асноўную ідэю і змест. Далей усё зразумела і прадказальна. Так і не зразумеў, навошта гэта было перакладаць. Няўжо праз адну толькі актуальнасць? Хаця, чаму б і не :)


фота на тэлефон, кніжнае, пацан зазыр - гэта Мазыр, літаратурцы

Previous post Next post
Up