21 сакавіка (пятніца) у мінскім клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1, ст. м. «Усход») адбудзецца канцэрт Вольгі Акуліч і гурта “Верасень” (інтэлектуальны рок) пры ўдзеле калектыва The Moonshiners (блюз-рок). Пачатак у 19.00.
Сінгл "Мора зімы" музыканта, лідара гуртоў White Night Blues і Nestary Band Юрыя Несцярэнкі нядаўна быў прэзентаваны на Тузіне Гітоў. Гэта ўжо трэці сінгл, які анансуе яго новы беларускамоўны альбом "Аэрапланы ў вырай".
Сцімпанк выяўляе варыянт развіцця чалавецтва па шляху паравых машын. Стылістыка сцімпанку, яго фантазійны свет з рамантыкай віктарыянскай эпохі маюць шмат прыхільнікаў па ўсім свеце. Ствараецца сцімпанк-супольнасць і ў Беларусі.
28 мая (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
27 мая (панядзелак) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай “Што варта радасці і слёз…”. “Біяграфія ў вершах і нарысах” - так акрэсліваецца жанр кнігі.