Сцімпанк выяўляе варыянт развіцця чалавецтва па шляху паравых машын. Стылістыка сцімпанку, яго фантазійны свет з рамантыкай віктарыянскай эпохі маюць шмат прыхільнікаў па ўсім свеце. Ствараецца сцімпанк-супольнасць і ў Беларусі.
28 мая (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
27 мая (панядзелак) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай “Што варта радасці і слёз…”. “Біяграфія ў вершах і нарысах” - так акрэсліваецца жанр кнігі.
14-16 лютага 2013 у канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3, 5 паверх) адбудзецца Другі міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю - Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а таксама Шведскі саюз пісьменнікаў. Сярод замежных удзельнікаў
( Read more... )
Гурт «Верасень» прадстаўляе на Ultra-Music новую кампазіцыю «Халодны блюз». Калектыў грае ў стылі «інтэлектуальны рок», але блюзавыя матывы, як сведчыць назва песні, прыйшліся музыкам даспадобы.
24 студзеня (чацвер) у кнігарні "Кніжны салон" (Калініна, 5, недалёка ад крамы "1000 дробязей") адбудзецца прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега". Пачатак у 18.00.