Рок-варыяцыі з розных гарадоў -- канцэрт 13 сакавіка ў "Салтайме"

Feb 28, 2013 18:20

Рок-канцэрт “САКАВІЦКІ КОТ (Д)”



13 сакавіка 2013 (серада)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Гурт “Верасень” (Мінск)
Кавер-бэнд "Б-52" (Мінск)
Гурт Kostus Band (Мар’іна Горка)
Гурт “Максімовіч” (Беразіно)

Спецыяльныя госці:
Віктар Жыбуль, паэт, пераможца Слэму Святога Валянціна
Цімафей Авілін, музыка і даследчык беларускай культуры

13 сакавіка 2013 прома-група ВЮ запрашае аматараў гітарнай музыкі на рок-канцэрт у клубе “Салтайм”. “Сакавіцкім кодам” для выступоўцаў і гледачоў становяцца рок-варыяцыі з розных гарадоў. Інтэлектуальны рок, блюз- і хард-рок… Музыка яднае незалежна ад геаграфічнай прасторы. Сталічныя творцы з камандаў “Верасень” і “Б-52” маюць шмат агульнага з калектывамі з Мар’інай Горкі (Kostus Band) і Беразіно (“Максімовіч”): у першую чаргу, гэта любоў да вясны, добрага настрою і выдатнай музыкі, якую яны самі ствараюць. Спецыяльныя госці імпрэзы - паэт, непераможны слэмер Віктар Жыбуль, а таксама музыкант Цімафей Авілін з акустычнай міні-прэзентацыяй унікальнага праекта - беларускага шансону пачатку XX стагоддзя.

Даведка і замова квіткоў па тэл. + 375 29 640 09 38 (velcom), +375 33 360 60 29 (МТС)

Квіткі:
30 тыс. папярэдне, 40 тыс. у дзень канцэрта,
20 тыс. для іншагародніх папярэдне, 25 тыс. для іншагародніх у дзень канцэрта.

канцэрты, імпрэзы, музыка, Вольга Акуліч, інфармацыйная падтрымка, прома-група ВЮ, гурт Верасень, праекты

Previous post Next post
Up