па-каленьне

Nov 03, 2012 15:10

калісьці пакаленьне 80-х было трапна акрэсьлена як пакаленьне "дворніков і сторожей ( Read more... )

nick

Leave a comment

Comments 8

shametka November 3 2012, 18:04:14 UTC
Усё залежыць ад таго, хто да якога пакаленьня сябе залічвае. У грэбеньшчыкоўскія "дворнікі і сторожа" ўсіх не запішаш. А я вось,нават, не ведаю, да якога пакалення сябе залічыць. Лузараў у кожным пакаленьні хапае, а змагароў -- іх менш заўсё. Хамячкі -- гэта, выключна, ўжо двухтысячыдзесятнікі (слова,нават, вымавіць цяжка). Мне падабаецца, напрыклад, назва: iGeneration, ці блогераў і геймераў.

Reply

viershnick November 3 2012, 18:43:02 UTC
А пакаленьне гэта не абавязкова "ўсе".

Проста грэбеньшчыкоўскае вызначэньне тычылася пэўнай субкультуры - колькасна можа і невялікай, але дужа роўнай. Які варыянт быў тады ў маладога чалавека, які ня ўпісваўся ў межы хомасаветыкуса і на горла ўласнай песьні наступаць? Зьехаць? Не. У сісадміны пайсьці?..:)

Дужа ж роўнае было гэтае субпакаленьне па ўсім Саўку - на адных прыблізна толкінах гадавалася і адных пёрплаў слухала.

Цяпер жа карціна стракатая.
І я паспрабаваў зарытмізаваць шэраг штампаў, якія насамрэч можна тусаваць як заўгодна. Усё адно гэта мала што дасьць:)

А калі ўсё ж спрабаваць "усіх запісваць", то, пэўна, - пакаленьне камедзі клабу. Цьверджаньне гэтае вынікае з майго шасьцігадовага выкладаньня ў адной тэхнічнай вну.

Reply


dneirom November 3 2012, 20:48:43 UTC
Пакаленьне трох хвілін і сацсетак.
Пра сацыяльныя сецівы зразумела, спадзяюся.
А тры хвіліны... Успрыняцце як youtube - паглядзеў тры хвіліны, і ўсё, трэба нешта другое, на большае не хапае інтарэсу.

Reply

viershnick November 3 2012, 21:56:24 UTC
Так-так, сацсетак. Пра гэта - хамячкі.

А што да трох хвілінаў, то тут яшчэ спрацоўвае й такі фактар, як трафік)
Ну і, вядома ж, тое, што асалода ад валоданьня кнігай, тэкстам, альбомам, калі ЎСЁ можна знайсьці за 5 сек., дэвальвавалася цалкам. Адпаведна - і веды як такія дэвальваваліся. Ёсьць жа айпод. На храна сьпіс караблёў зазубрываць)

Reply

dneirom November 3 2012, 22:25:11 UTC
трафік ні пры чым, хутчэй, калі ён не лімітаваны.
я не пра тое.
веды - увогуле нічога не вартыя, бо ўчора біберы, сёння гангнамстайл.
тры хвіліны - ўсё, змяняй дэкарацыі, бо не ўспрымаю.
хамячкі - гэта 90-я. яны сочаць, чытаюць, папісваюць, камэнтуюць.
пішуць словамі.
дзеля нулявых словы нават не патрэбны, успомні "олбанский", мэмы. дастаткова смайлу.
і яны так думаюць. не "о, нехта памёр, які жах, гэта дрэнна, я нешта чула пра тое, што калі памірае чалавек, нейдзе згасае зорка... і шмат асацыяцыяў і адчуваннеў" яны думаюць "о, нехта памёр, лол, колькі каментаў, трэнд... нічога."
пры вялікай колькасці інфармацыі, яна вельмі хутка замяшчаецца, каб не забруджваць актуальнае мысленне.
а ў нулявых гэта ўжо стыль мыслення.
убачыў - пачуў - ага - убачыў - пачуў - ага... а што там было месяц таму? - не памятаю.
не застаецца нічога ад успрынятае інфармацыі. гэта - тры хвіліны.

Reply

viershnick November 4 2012, 16:55:16 UTC
ну, то я "хамячок" выходзіць (хаця ў 90-х асабліва нэту і ня бачыў, прызнацца).

у мяне, калі наважваюся пагартаць фэйсбук раз на два тыдні, пачынаецца мазаічнасьць сьвядомасьці й распад асобы. шо такое твітар-сьвітар наагул ня ведаю. вось жж - стары, добры, утульны, канаючы - самае тое)

а наагул, быў жа калісьці час, калі проста хораша сядзелася на беразе Сволачы (т.б. Сьвіслачы), пілося і нават маглося!
карацей, 90-я форэва)

Reply


Leave a comment

Up