спроба пяра

Dec 26, 2012 11:49

Нехта робіць святочныя каробкі, нехта - шарыкі з нітак для ёлкі,а я чарую з самым танным "матэрыялам" - вадой.
Прадстаўляю першую спробу. Мяркуецца, што падсвечнік, дакдладней два падсвечнікі, упрыгожаць мой балкончык, калі нябесная канцылярыя будзе літасцівай і не зробіць тое, што зрабіла сёння ноччу. Хацела я вам паказаць канчатковы варыянт ва ( Read more... )

верагодна, маё, асцярожна талент

Leave a comment

Comments 75

kiedy December 26 2012, 09:08:34 UTC
прыгажосць!!! у нас балкон не зашклёны, але там вешаць няма сэнсу, бо ня будзе нікому відаць :) мы вунь шкілет замест елкі ўпрыгожваем)

Reply

veragodna December 26 2012, 09:14:56 UTC
У мяне з раніцы ажно настрой сапсаваўся, калі я ўбачыла свае цацкі-падсвечнікі. Учора яны ўсе такія роўненькія былі. Вырашыла хаця б сфатаграфаваць.

Я бачыла ваш шкілет. У сэнсе шкілет, які вы ўпрыгожваеце :). Гэта будзе самая арыгінальная ёлка ў маёй стужцы. Ён яшчэ, як я прачытала, свеціцца ў цемры, значыць агеньчыкаў вешаць не трэба :)).

Reply

kiedy December 26 2012, 09:30:33 UTC
а самае добрае ў нашай "елцы" - вісіць высока і кот не дастане) а вы хавайце шэдэўры ў лядоўню!

Reply

veragodna December 26 2012, 09:34:01 UTC
А там забіта ўсё прадуктамі да Новага года :). І гэта не ўвесь камплект, які я намарозіла загадзя. Думала, працягнуць і штук 50 цацак зрабіць, каб дрэўца не лысае было і нармалёва глядзелася. І наступным крокам павінны былі стаць каляровыя цацкі.

Reply


veronika_myself December 26 2012, 09:23:12 UTC
Не, не, не-верагодна гэта! Падаю ад захаплення.

Reply

veragodna December 26 2012, 09:35:25 UTC
:) Дзякуй!

Я думала пачакаць, пакуль ёлку паставім і выканаць дадзенае Вам абяцанне - паказаць усё адразу, але нашы планы, як вядома, смешныя для вышэйшых сілаў :).

Reply

veronika_myself December 26 2012, 09:37:13 UTC
Ала, калі вы не супраць, я ў выніковым пасце пра ялінкі выкарыстаю адзін з гэтых вашых нацюрмортаў.

Reply

veragodna December 26 2012, 09:43:01 UTC
О, дык у Вас не проста флэшмоб, але і конкурс :).

Безумоўна :). Мне будзе вельмі прыемна. Допіс жа адкрыты, маглі і не пытацца.

Можа, гэты казус з надвор'ем і да лепшага, бо ёлку і іншы дэкор збіралася пад замок схаваць :)

Reply


maksim_l December 26 2012, 10:00:15 UTC
Класна!

Reply

veragodna December 26 2012, 10:05:00 UTC
Дзякуй :).

Толькі недаўгавечна.

Reply


vyshivanka December 26 2012, 10:11:26 UTC
Сапраўды закон подласці:)
Спадзяюся хацяб на новы год маразы будуць. Шкада калі такая прыгажосць так быстра растае.

Reply

veragodna December 26 2012, 10:18:52 UTC
Паглядзела прагноз - на Новы год - +1 / -1. І 27-28-га плюсавая тэмпература. Не вытрымаюць. Эх...

Reply


lianochak December 26 2012, 11:31:17 UTC
Прыгажосць якая! :) Як гэта Вы ўсё паспяваеце?!
А балконы зашклёныя, так. Толькі сінічкам доступ забяспечаны. :)

Reply

veragodna December 26 2012, 12:27:25 UTC
:)
Гэта ўсё разам заняло недзе каля паўгадзіны. Прычым палову гэтага часу я шукала цэнтр цяжару :).

Усё, расталі за дзень. Калі будзе мароз, новых нараблю.

Шанцуе сінічкам :).

Reply

lianochak December 26 2012, 12:54:31 UTC
"Гэта ўсё разам заняло недзе каля паўгадзіны"

Але ж гэта яшчэ і прадумаць-прыдумаць трэба.
У мяне дык усе спробы хэндмэйду спыняюцца на ранняй стадыі.

Reply

veragodna December 26 2012, 13:20:28 UTC
Ідэю я падгледзела ў нейкім гламурным часопісе яшчэ гадоў пяць таму. Але ўсё не атрымлівалася спраўдзіць: то цёпла было (помніце мае лабеліі ў мінулым годзе), то часу не хапала.

:) Не хапае цярплівасці?

Я люблю хэндмэйд. Але натхняюць мяне толькі святы - Новы год і Вялікдзень. Проста так не сяду вырабляць нешта :).

Reply


Leave a comment

Up