спроба пяра

Dec 26, 2012 11:49

Нехта робіць святочныя каробкі, нехта - шарыкі з нітак для ёлкі,а я чарую з самым танным "матэрыялам" - вадой.
Прадстаўляю першую спробу. Мяркуецца, што падсвечнік, дакдладней два падсвечнікі, упрыгожаць мой балкончык, калі нябесная канцылярыя будзе літасцівай і не зробіць тое, што зрабіла сёння ноччу. Хацела я вам паказаць канчатковы варыянт ва ( Read more... )

верагодна, маё, асцярожна талент

Leave a comment

veronika_myself December 26 2012, 09:23:12 UTC
Не, не, не-верагодна гэта! Падаю ад захаплення.

Reply

veragodna December 26 2012, 09:35:25 UTC
:) Дзякуй!

Я думала пачакаць, пакуль ёлку паставім і выканаць дадзенае Вам абяцанне - паказаць усё адразу, але нашы планы, як вядома, смешныя для вышэйшых сілаў :).

Reply

veronika_myself December 26 2012, 09:37:13 UTC
Ала, калі вы не супраць, я ў выніковым пасце пра ялінкі выкарыстаю адзін з гэтых вашых нацюрмортаў.

Reply

veragodna December 26 2012, 09:43:01 UTC
О, дык у Вас не проста флэшмоб, але і конкурс :).

Безумоўна :). Мне будзе вельмі прыемна. Допіс жа адкрыты, маглі і не пытацца.

Можа, гэты казус з надвор'ем і да лепшага, бо ёлку і іншы дэкор збіралася пад замок схаваць :)

Reply

veronika_myself December 26 2012, 09:44:21 UTC
Калі пад замок - тады не буду.
Не, не конкурс. Я проста хацела сабраць галерэю ялінак у адным месцы.

Reply

veragodna December 26 2012, 09:57:28 UTC
Не-не, я не адмаўляюся ўдзельнічаць :). Фота сваёй ялінкі Вам дашлю. Ці што-небудзь прыдумаю :).

Reply

dies_noctis December 26 2012, 13:05:24 UTC
дзе ялінкі каму ялінак навошта?
ды забірайце калі што

... )

Reply

veragodna December 26 2012, 13:16:06 UTC
Ух ты які эфект :). А пад ёлкай што?

Мы сваю сёння толькі купілі, пасля чатырох абяцалі прывезці.

Reply

гэта не эфэкт а натуркадар :) dies_noctis December 26 2012, 13:17:36 UTC
ну, гэта.. -
сурвэтка бабуліна, пачак бэнгальскіх і тумбачка :)

на момант здымкаў )

Reply

Re: гэта не эфэкт а натуркадар :) veragodna December 26 2012, 13:25:57 UTC
Мне падалося, што справа - кацяня, якое засланяе "натуркадравае святло" :).

Reply

Re: кацяня :) dies_noctis December 26 2012, 13:47:36 UTC
Ы ))
гэта прывід )

Reply

Re: кацяня :) veragodna December 26 2012, 14:28:40 UTC
Гэта мне ўсюды каты бачацца :).

Reply

dies_noctis December 26 2012, 13:20:08 UTC
*26,12,12 а яны толькі купілі...
а гэтая вось мая равесьніца! :))

Reply

veragodna December 26 2012, 13:23:38 UTC
Мы заўсёды ў такую пару ставім. А разбіраем пасля Хрышчэння :).

Што значыць "равесніца"? Ёлка? :)

Reply

dies_noctis December 26 2012, 13:46:22 UTC
ну, ёлка, йолка )) аднаго году са мной.
усё жыцьцё зь ёю сустракаю

Reply

veragodna December 26 2012, 14:29:48 UTC
Я была ўпэўнена, што яна жывая! :)

Reply


Leave a comment

Up