пра жж

May 05, 2012 18:12

Прыкметы крызісу жж відавочныя. І гэта не толькі скарачэнне колькасці допісаў. Калі некалькі месяцаў таму я адчула, што мая фрэндстужка стала вялай і паўпустой, я пачала актыўна шукаць новых сяброў. Але даволі вялікая колькасць карыстальнікаў абрала адваротную стратэгію: стала не менш актыўна адфрэнджваць. Гэта не толькі назіранні ці інфармацыя з ( Read more... )

назіранні чайніка

Leave a comment

Comments 185

galinaeditor May 5 2012, 15:57:25 UTC
Ня бачу праблемы. Навошта мець 500 сяброў, калі ніколі ня здолееш чытаць іх усіх? Як па мне, лепей меней, ды лепш. І ў жыцьці вельмі моцна абмяжоўваю кола сяброў, бо ня бачу рэзону сябраваць з усім сьветам. Затое тых, што трымаю за сяброў, шаную, а ня проста лічу "няхай будзе". І тут гэтаксама.
А пра віртуальны суіцыд чытаць нават сьмешна. Нешта мне падаецца, што не такія яны "разумныя людзі", калі лічаць грэхам выдаленьне акаўнту. Многія дарослыя - што дзеці, пагуляліся з цацкаю, і ў нейкі час яна ім надакучыла і таму лёс ёй - на сьметніцу, тым больш што сябры былі ў статусе "няхай будзе", значыць - зусім і не сябры. Чаго шкадаваць? Скажаце, што і цацку выкінуць - грэх? Мо варта прасьцей ставіцца да віртуальнай сфэры? Захацеў - прыйшоў, а захацеў - сышоў, як з гасьцей, таму што блогасфэра - гэта, як ні круці, ня дом, а "ў гасьцях".

Reply

veragodna May 5 2012, 16:03:39 UTC
Я не пра набор колькасці сяброў, а пра неахвотны зафрэнд. Калісьці я думала, што сотня-паўтары фрэндоў - мая норма, бо чытаю ўсіх, без пропускаў. У крызісныя часы зразумела, што дзвесце пацягну :). Хаця, магчыма, для некага важная менавіта колькасць, справа кожнага.

Цяпер пра самавыдаленне. Няўжо Вы спакойна рэагуеце на выдаленне дзённіка, які любіце?

А чалавек, пра якога я гавару, насамрэч разумны.

Reply

galinaeditor May 5 2012, 16:15:39 UTC
Ну дык прычына неахвотнага зафрэнджваньня якраз у тым, што няма ні часу, ні ахвоты чытаць тое, што не ўваходзіць у кола інтарэсаў. Ці ня так?

Пра самавыдаленьне. Я паважаю меркаваньне гаспадара дзёньніка, які чытаю, і лічу, што ён (гаспадар)цалкам мае права вырашаць, ці трэба яму быць тут далей. Не раячыся ні з кім, тым больш са мною. Сышоў - дык шчасьлівай дарогі.

Любы разумны чалавек можа памыляцца ў чымсьці - і гэта неабвержны факт.

Reply

veragodna May 5 2012, 16:27:00 UTC
Вынікае, што некалькі дзён / тыдняў таму гэтых карыстальнікаў задавальняла прысутнасць канкрэтнага сябра ў стужцы, бо адфрэнджванне існавала і без крызісу.

Але ж Вы на пытанне не адказалі :).

Але і апанент можа памыляцца, ці не так?

Reply


suziralnik May 5 2012, 16:19:45 UTC
А я наадварот, на крызіс рэагую "памнажэньнем" :) -- нядаўна стварыў люстэрка/дайджэст блёгу ў ВК. Аднак гэта крыху розныя жанры. ВК (і ФБ) зручны для дайджэсту або перапосту чужых вэб-матэрыялаў, аднак не прыстасаваны для даўжэйшых допісаў "артыкульнага" тыпу, дзе патрабуецца больш складанае html-фарматаваньне, шматлікія ілюстрацыі ў адпаведных месцах і гд.

Reply

veragodna May 5 2012, 16:25:04 UTC
Магчыма, адзіна правільны падыход :).

Я не прымаю фк і вк менавіта па гэтай прычыне. Ці гэта выдаткі філалагічнай адукацыі - мае допісы рэдка бываюць кароткімі :).

Reply


lianochak May 5 2012, 16:49:51 UTC
Я радуюся жж :)
І я ведаю, прынамсі, некалькіх чалавек, якім пасля кантакту жж падабаўся менавіта тым, што тут ціха і ўтульна.
А да віртуальных "самагубстваў" стаўлюся спакойна. Для гаспадара жж яго блог можа быць усяго толькі архівам ці спосабам бавіць час, і калі падаецца, што ніякай каштоўнай інфармацыі ў ім няма ці такая забаўка адбірае занадта шмат часу, то можна з лёгкім сэрцам выдаліцца.
І расфрэнджванні таксама ўспрымаю спакойна. Можа ж такое быць, што цікавасць знікла ці расчараваўся чалавек. Праўда, сама я неяк саромеюся расфрэнджваць, калі становіцца нецікава. Але пару разоў карысталася самавыдаленнямі, адфрэнджвала, не чакаючы, з'явіцца чалавек ці не.

Reply

veragodna May 5 2012, 17:00:54 UTC
І я радуюся :). Ён мне забяспечыў шэраг прыемных знаёмстваў.

Калі жж для некага забаўка, амаль адразу бачна (падумала, што я кліент псіхіятра, залежнасць у мяне ці што :)). Не кожнае выдаленне кранае, безумоўна. Найперш тыя дзённікі, якія чытаеш з задавальненнем. Дык няцяжка папярэдзіць жа. Калі ў жыцці сябар развітваецца з табой, ён неяк гэта тлумачыць. Чаму тут не трэба? Мы в ответе за тех, кого пріручілі :) Тым больш выпадковых людзей у маёй стужцы адносна малы працэнт.

А расфрэнджваць і мне няёмка :).

Reply

lianochak May 5 2012, 18:11:32 UTC
Цікавых, канечне, шкада.
Калі я ведаю чалавека асабіста, то, бывае, пытаюся чаму выдаліўся. Адзін з адказаў якраз і быў пра тое, што жж забірае шмат часу. І я сапраўды разумею, што гэты час чалавек можа патраціць на нешта больш карыснае ці прыемнае. А многія ўрэшце рэшт вяртаюцца. Усё такі жж зацягвае. :) Мне дык свой шкада было б выдаляць.
А ў жыцці, мне здаецца, наадварот ніхто нічога не тлумачыць, у мяне, прынамсі, так было: калі знікаюць, то "без объявления войны".

Reply

veragodna May 5 2012, 18:32:44 UTC
У мяне таксама забірае шмат часу. Думаю, як і ў Вас.

У маім жыцці больш адказныя зямляне :). Так нельга, сысці і слова не сказаць.

Reply


olg_ga May 5 2012, 16:57:58 UTC
согласна, это самоликвидирование стало таким частым, и возвращаются и снова удаляются...а я бы если удалилась - не вернулась бы, мне кажется это стыдно.

Reply

veragodna May 5 2012, 17:11:05 UTC
Я б таксама не вярнулася, прынамсі пад гэтым нікам. Але лепш вярнуцца, чым кануць у Лету :).

Reply

olg_ga May 5 2012, 17:12:54 UTC
мне не смерти виртуальной страшно, своей, а все же дневника своего, там же каждая запись память, эмоции, чувства. Если только выкачать:)

Reply

veragodna May 5 2012, 18:00:41 UTC
У часы жж-цемры большасць якраз непакоілася пра захаванне сваіх допісаў :). Пры ўсёй адкртасці я ўсё ж не адкрыты чалавек :), пра свае праблемы звычайна не пішу, але люблю чытаць у сваім дзённіку, што са мной, з надвор'ем, студэнтамі было год ці два таму. Сама ўжа падумваю пра копію архіву :).

Reply


kabierac May 5 2012, 17:15:09 UTC
Не зусім зразумеў адну дэталь: у Вас раней быў іншы ЖЖ?

Я, чамусьці, не назіраю істотнага зьніжэньня актыўнасьці і іншых прыкметаў крызісу. Мне неістотна, ці ўзаемны фрэндзінг, ці не. Я ясна ўсьведамляю, што чалавек і блог - гэта, як кажуць у нас, у Адэсе - дзьве вялікія розьніцы, таму не выдаляю ЖЖ людзей, зь якімі маю пэўныя супярэчнасьці. Галоўны крытэр - цікавая інфармацыя. Ніякай істотнай розьніцы паміж падпіскай праз РСС і фрэндзінгам у ЖЖ я ня бачу.

>> віртуальнае самазабойства - грэх

Фігасе. Гэта тэолагі кажуць?

Я гады тры таму перайшоў з гэтага ЖЖ на іншы, але стары ня выдаліў. Выдаліў пасьля той, новы. калі зноў вярнуўся праз колькі месяцаў сюды :)

Дужа балюча я ўспрыняў хіба сыход і выдаленьне ЖЖ адным з фрэндаў на пачатку Вялікага паста. Цудоўны чалавек, прафесіянал, і ЖЖ у яго быў адзін з лепшых у беларускамоўнай блогасферы - і па афармленьні, і па кантэнце. Нажаль, здаецца, ён ужо не падлягае аднаўленьню.

Reply

veragodna May 5 2012, 18:05:51 UTC
Не зусім зразумеў адну дэталь: у Вас раней быў іншы ЖЖ?
---------------------------------
Не-не, "не участвовала, не состояла, не прівлекалась" :). Гэты допіс не толькі вынік уласнага вопыту, яшчэ і назіранняў.

Я, чамусьці, не назіраю істотнага зьніжэньня актыўнасьці і іншых прыкметаў крызісу.
------------------
Значыць, у Вас самая правільная стужка. Не жартую.

Галоўны крытэр - цікавая інфармацыя.
-----------------------------------
Антон, я шмат разоў чула гэта ад Вас, таму ў Вашай рэакцыі не сумнявалася :). Але, думаю, за шматгадовае жж-існаванне ў Вас усё ж з'явіліся пэўныя прывязанасці.

Reply

kabierac May 5 2012, 18:23:19 UTC
Безумоўна. Менавіта дзякуючы ЖЖ я пазнаёміўся з неверагоднай колькасьцю цікавых людзей, а перадусім - пачаў займацца літаратурай :)

Reply

veragodna May 5 2012, 18:38:36 UTC
І я таксама. Асабліва калі ўлічыць, што я не ў Мінску жыву - аддушына :).

Reply


Leave a comment

Up